Гродзенскія палякі адзначаюць Дзень Канстытуцыі

Сёння ў Гродне польская нацыянальная меншасць ўрачыста адзначае Дзень Канстытуцыі.

З гэтай нагоды пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных нацыянальнаму святу суседняй краіны і арганізаваных консульствам Польшчы разам з непрызнаным беларускімі ўладамі Саюзам палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс.

Пасля ўрачыстай імшы, якая пройдзе ў Пабернардынскім касцёле Гродна, адбудзецца канцэрт салістаў Польскай Дзяржаўнай оперы. Генеральны консул звяртаўся да мясцовых уладаў з просьбай аб прадастаўленні памяшкання для правядзення канцэрта, але атрымаў адмову без тлумачэння абставін. У выніку канцэрт павінен адбыцца ў касцёле, а такія дзеянні ўладаў, на думку старшыні Саюза палякаў Анжэлікі Борыс, патлумачыць складана перш за ўсё з пункту гледжання здаровага сэнсу:

- Мне складана казаць пра адмову ў прадастаўленні памяшкання, але, улічваючы адносіны нашай арганізацыі з уладамі, пэўныя высновы зрабіць можна.

Тым часам праўладны Саюз палякаў на Беларусі на чале з Юзэфам Лучнікам не адзначае Дзень Канстытуцыі.

Радыё Рацыя,
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net