|
"Газета Слонімская" просіць працягнуць ліцэнзію на раздробны продаж Працягваецца змаганне недзяржаўнай "Газеты Слонімскай" за існаванне. Раней "Белсаюздрук" не ўключыў яе ў падпісны каталог, "Саюздрук" адмовіўся прадаваць яе праз сваю сетку. Нядаўна арэндадаўца заявіў, што адмовіцца працягнуць дамову аб арэндзе, што пазбаўляе выданне юрыдычнага адрасу. Мясцовыя ўлады вынеслі папярэджанне аб магчымай забароне на разробны гадаль. У інтэрв'ю "Еўрарадыё" галоўны рэдактар выдання Віктар Валадашчук распавёў: "Арэнда заканчваецца 31 траўня сёлета, сёньня я нясу заяву аб працягу ліцэнзіі на разносны дробны гандаль газетай. Праз месяц будзе адказ. Працуем, выходзім, а што будзе, тое будзе". Нагадаю, мінулы раз "Газету Слонімскую" зачынялі пад польскай уладай у 1938 г. Амаль праз 60 гадоў яна аднавіла свой выхад. Еўрарадыё,
Iнтэрнэт-выданне |