Міністру інфармацыі паслалі свіную галаву

Так незвычайна вырашылі павіншаваць Уладзіміра Русакевіча з Сусветным днём свабоды прэсы, які адзначаецца 3 траўня, актывісты “Моладзі БНФ”.

Паводле аднаго з удзельнікаў акцыі Франака Вячоркі, у часы ВКЛ самых лепшых ваяроў было прынята ўзнагароджваць свінымі галовамі – гэта быў сімвал мужнасці і адвагі: “Спадар Русакевіч таксама прадэманстраваў вялізныя здольнасці ў справе ліквідавання незалежнай прэсы, і дзякуючы яго намаганням зараз па індэксе свабоды прэсы, які штогод складае амерыканскі даследчы цэнтр Freedom House, Беларусь займае 188-е месца са 195-ці”.

На сталічным Галоўпаштамце свіная галава была загорнутая ў газеты “Советская Белоруссия". Пасылка заважыла на 12 кілаграмаў

Радыё Рацыя,
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net