Міхаіл Захараў: “На гэтым чэмпіянаце нашай камандзе пад сілу стаць восьмымі”

Сёння ў канадскім Квебеку хакеiсты нацыянальнай зборнай Беларусi правядуць свой першы матч на 72-м чэмпiянаце свету.

Нагадаем, што першым сапернiкам нашай каманды стане тытулаваныя зборная Швецыі. У складзе беларусаў праз тры гады перапынку з’явiўся адзiн з лепшых нападаючых расiйскай прэм’ер-лiгi Аляксей Калюжны, таксама да каманды далучыцца абаронца клуба “Каларада” НХЛ Руслан Салей.

- Матч са шведамі прынцыповы для нашых хакеістаў не столькі ў плане выніку, колькі ў псіхалагічным, - кажа ў гутарцы з карэспандэнтам Пагоні экс-галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі Міхаіл Захараў. – Зразумела, што перамагчы шведаў практычна немагчыма. Рашаючыя матчы для нас - са швейцарцамі і французамі. Таму ад сёняшняга матча я чакаю пройгрыш беларусаў, але пры добрай гульні. А ўвогуле, прагназую на гэтым чэмпіянаце беларусам восьмае месца. Думаю, што гэта ім пад сілу.

Алесь Заблоцкі
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net