Чарговая “медычная” справа

Вынесены прысуд былому намесніку дырэктара РУП "Белмедпрэпараты" i шэрагу кiруючых работнiкаў бухгалтэрыi прадпрыемства.

Як стала вядома, намеснiк дырэктара прадпрыемства разам з галоўбухам, кiраўнiком па налiчэннi заробку, двума касiрамi i iндывiдуальным прадпрымальнiкам на працягу 2002—2006 гадоў займалiся рэкламнымi аферамi (заключалi фiктыўныя дамовы з фiзiчнымi асобамi на рэкламу лекавых сродкаў у Расii i ва Ўкраiне). Насамрэч, нiякай рэкламы не праводзiлася.

Па некаторай інфармацыі, за 4 гады такой "рэкламнай дзейнасцi" яны прысвоiлi амаль 700 мiльёнаў беларускiх рублёў. Зараз былы намеснiк дырэктара i галоўны бухгалтар "Белмедпрэпаратаў" атрымалi па дзевяць з паловай гадоў пазбаўлення волi, iх колiшнiя падначаленыя — ад 5 да 6 гадоў пазбаўлення волi.

Алесь Заблоцкі
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net