Аб жыллі і коштах на жыллё

Па паведамленню прэс-службы Мінэканомікі Беларусі, у краіне ў I квартале 2008 года за лік усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю 1227 тыс. кв. метраў жылля, што складае 23,6% ад усяго прадугледжанага задання на гэты год.

- У гэтым плане можна рапартаваць што заўгодна, - кажа эканаміст Яраслаў Раманчук. – Але у такіх справаздачах чамусьці заўсёды не кажуць пра кошт квадратнага метра. Было невялікае паведамленне, што кошт знізіўся на 50-100 долараў за “квадрат”, але гэта ўсё словы. На самай справе ці то кватэра каштуе 100 тысяч долараў, ці то 98 тысяч – вялікага значэння не мае. У любым выпадку назбіраць грошы на такую кватэру простаму чалавеку нерэальна. Вось гэтую тэму ў сваіх справаздачах чыноўнікі чамусьці стараюцца падымаць менш за ўсё.

Алесь Заблоцкі
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net