Мiлiцыя не ўбачыла крымiналу ў нападзе на офiс БНФ
2 мая намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка атрымаў ліст ад начальнiка Цэнтральнага РУУС Мiнска Бясмертнага. Чыноўнiк паведамляе, што людзей, якiя напалi на офiс Партыi БНФ, пабілі ў будынку шкло і параскідвалі фашысцкія ўлёткі, зараз знайсці немагчыма.
Пасля нападу злачныцы на трамваях знiклi з месца злачынства.
Па неафіцыйных звестках, у той дзень міліцыя затрымала людзей з фарбай каля офiса Партыi БНФ, але хутка затрыманых адпусцiлi.
Юрый Коба pahonia.org
Iнтэрнэт-выданне pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.