ЖОНКА, МАЦІ, МАНАХІНЯ, СВЯТАЯ

Больш за тысячу вернікаў, беларускіх, польскіх, літоўскіх святароў і біскупаў сабралі ўрачыстасці з нагоды беатыфікацыі блаславёнай Цэліны Бажэнцкай, якія ладзіліся сёння ў Заневічах - Абрэмшчызне, што на Гарадзеншчыне.

Урачыстую імшу ўзначаліў архіепіскап Антоній Кандрусевіч. Асвячана капліца, пабудаваная на месцы і з камянёў маёнтка, у якім блаславёная жыла з 1853 да 1874 года.

Цэліна – жонка ўласніка Абрэмшчызны, кананізаваная увосень 2007 года, – перажыла смерць двух дзяцей-немаўлятак, з маленькай дачкой у 1863 годзе трапіла ў гарадзенскую турму за дапамогу паўстанцам, пасля вызвалення даглядала безнадзейна хворага мужа. Жыхары Абрэмшчызны лічылі Цэліну Бажэнцкую святой.

Па смерці мужа Цэліна з’ехала ў Рым, дзе разам з дачкой заснавала і ўзначаліла новую жаночую манаскую супольнасць, якая атрымала назву Кангрэгацыя Змёртвыхпаўстанак. Заданнем супольнасці было духоўнае і маральнае адраджэнне жанчыны праз навучанне і маральнае выхаванне дзяўчат. Праз нейкі час праз супольнасць утварыўся свецкі жаночы рух, які ставіў за мэту напаўняць духам Евангелля ўсе сферы грамадскага жыцця.

Супольнасць, заснаваная Цэлінай Бажэнцкай, дзейнічае зараз па ўсім свеце. У Беларусі сёстры-змартвыхпаўстанкі працуюь у Віцебскай дыяцэзіі.

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч назваў блаславёную Цэліну ўзорам для ўсіх жонак і маці.

Твой стыль,
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net