ГАДАВІНА КАНСТЫТУЦЫІ 3 МАЯ

3 траўня адзначаецца гадавіна прыняцця Варшаўскім сеймам Канстытуцыі 1791года – найстарэйшага ў Еўропе і другога ў свеце канстытуцыйнага акта.

Канстытуцыя 3 мая ўсталёўвала адзіныя органы дзяржаўнай улады на тэрыторыі ўсёй Рэчы Паспалітай, абвяшчала грамадзянскія свабоды, падзяляла ўладу на заканадаўчую, выканаўчую і судовую, пашырала правы заможных мяшчан.

У Польшчы гэты дзень адзначаецца як дзень Палоніі і Палякаў і Свята Канстытуцыі. Таму арганізатарамі святкаванняў у Гародні выступаюць Генеральнае Консульства Польшчы і грамадскае аб’яднанне “Polska Macierz Shkolna”. У праграме – імша ў Пабернардынскім касцёле ў 15 гадзін і канцэрт салістаў Варшаўскай Нацыянальнай Оперы, які адбудзецца па заканчэнні імшы.

Доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук так каментуе гэтую падзею: “Гэта вельмі важная падзея ў гісторыі не толькі Польшчы, але і Беларусі. Рэалізацыя Канстытуцыі З мая 1791 года выводзіла б Беларусь у шэраг свабодных краін. Магчыма гэты дзень некалі і ў нас стане дзяржаўным святам.”

Твой стыль,
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net