У Курапатах вандалы апаганілі абраз Божай маці

Невядомыя сарвалі рэпрадукцыю абразу Божай маці, якую ўсталяваў на каплічцы мастак Аляксей Марачкін. Акт вандалізму адбыўся ўначы.

У інтэрвію “Радыё Свабода” Аляксей Марчакін сказаў, што ўсе акты вандалізму, што здараюцца ў Курапатах, адбываюцца пад апекай сёньняшняй улады.

“Гэта акт вандалізму, акт бездухоўнасьці. І ўсё гэта, калі не з патураньня ўлады, то пад гэтай апекай. Бо што ні робіцца падобнае – нічога ніхто не расьследуе. Цяпер на сьвяты я на вёсцы ў Барсуках. Прыеду, то зраблю не рэпрадукцыю, а пастараюся зрабіць гэта на дошцы і неяк замацуем. Я адчуваў, што прыйдзе час і зноў гэта будзе, на вялікі жаль”.

Рэч у тым, што гэта ўжо не першы выпадак апаганьваньня абраза Божай маці на каплічцы ў Курапацкім лесе. Раней абраз быў замаляваны фарбай і свастыкай.

Каплічка ўсталяваная побач зь вялікім крыжам на ўваходзе ў Курапацкі лес. На ёй выява абраза маці Божай Курапацкай усіх нявінна расстраляных. Яна была ўсталяваная на Дзяды ў 2003 годзе. У сьнежні 2005 году на абразе невядомыя вандалы намалявалі свастыку. Тады ж былі апаганеныя і іншыя курапацкія памятныя знакі.

А.Марачкін абнавіў каплічку 5 кастрычніка 2007 года

Хартыя 97,
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net