Нямецкая "Зюддойчэ Цайтунг" пра візыт Л.Баршчэўскага

Адна з самых уплывовых штодзённых газэтаў Нямеччыны "Зюддойчэ Цайтунг" апублікавала матар'ял сваёй карэспандэнткі Катарыны Кальвайт пра візыт у Нямеччыну старшыні Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага.

У гутарцы зь ёю беларускі палітык апісаў становішча з правамі чалавека ў Беларусі, паказаў сутнасьць рэпрэсійнай палітыкі рэжыму А.Лукашэнкі - як прыклад прыводзіліся палітычна матываваныя прысуды ўдельнікам "справы 16-ці" - і распавёў пра стратэгію й тактыку дзейнасьці Партыі БНФ і аб'яднаных дэмакратычных сілаў у год палітычнай кампаніі "Парляманцкія выбары-2008". У матар'яле нямецкай карэспандэнткі асабліва падкрэсьліваецца, што дэмакратычныя сілы здолелі стварыць адзіны сьпіс кандыдатаў для ўдзлу ў маючых адбыцца парляманцкіх выбарах.

http://www.pbnf.org/index.php-index=2&id=2933 ((Прэс-група Партыі БНФ))
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net