Муравьефф отель” - бізнес пенсійнага фонда ў Гродне
Першамай ў Гродне адзначыўся тым, што гродзенцы даведаліся назву будучага атэлю, у які перарабляецца былы дом купца Мураўёва. Нічога арыгінальнага ў назве на слых, аднак напісанне кідаецца ў вочы - "Отель Муравьефф". Варта адзначыць, што гандлёвая марка падобнага кшталту (з падвоеным "ф") ў Гродне ўжо існуе - гарэлка "Неманофф", назва якой перароблена са знакамітага "Немирофф"
Будынак перабудоўвае Беларускі народны страхавы пенсійны фонд. Раней дом, пабудаваны ў стылі мадэрн адразу пасля Першай сусветнай вайны належаў купцу Мураўёву. Імя купца больш нічым невядомае ў Гродне, затое гарадзенцы добра ведаюць гарадзенскага губернатара Мураўёва-вешальніка. У царскія часы таксама існавала вуліца ў яго гонар , цяпер яна носіць імя Элізы Ажэшкі.
Паводле www.s13.ru pahonia.org
Iнтэрнэт-выданне pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.