Левыя адзначылi Першамай

1 Мая прадстаўнiкi левага фланга Абяднаных дэмакратычных сiл (Партыя Камунiстаў Беларуская, БСДП (Грамада), прафсаюз РЭП, АГП, Партыя БНФ) адзначалi дзяржаўнае свята – Дзень працы. Мiнгарвыканкам забаранiў усiм заяўнiкам правесцi маёўку ў парку iмя 50-годдзя Вялiкага Кастрычнiка, дазволiўшы Толькi ПКБ сабраць маёўку ў парку Дружбы народаў. Аргкамiтэт на чале з Аляксандрам бухвоставым пагадзiўся на такi непрывабны варыянт.

Арганiзатары ад пачаткау не разлiчвалi прыцягнуць на Бангалор тысячы людзей – яны проста ўзялiся арганiзаваць свята для тых, хто прыйдлзе на маёўку. Сапраўды, на Бангалор прыйшло 200-250 чалавек, аднак свята ўдалося.

Маёўка на Бангалоры праходзіла пад сацыяльнымi лозунгамі «Працоўнаму - прыстойны заробак!», «Так - працы, не - збядненню народа!» Адкрыў акцыю 1 сакратар ЦК Партыi камунiстаў Сяргей Калякін, якi заклiкаў працоўных «расплюшчыць вочы і параўнаць сваё жыццё з тым прыгожым жыццём, якое паказвае беларускае тэлебачанне».

Кароткія прамовы – па дзве-тры хвiлiны – перамяжоўвалiся музыкай, прысутныя гулялі ў шахматы, падымалі гіры і перацягвалі канат. 1 Мая, у Дзень працы, а таксама напярэдаднi 3 мая - Сусветнага дня свабоды прэсы. I 5 мая, якi адзначаецца як дзень савецкага друку, прайшла прэзентацыя газеты «Товарiщ».

Галоўны рэдактар «Товарiща» Сяргей Вазняк адзначыў сваіх лепшых распаўсюднікаў, лепшых карэспандэнтаў, самых актыўных чытачоў, а таксама выбрала палітычнага аглядальніка году.

Сярод журналістаў, якіх рэдакцыя адзначыла як «перадавікоў», аказалася гомельская карэспандэнтка выдання Таццяна Бублікава, якую месяц таму суд аштрафаваў на паўмільёна рублёў за ўдзел у акцыі, прымеркаванай да 90-годдзя БНР; аўтар калонкі «Шэдэўры сацрэалізму» Пётр Васілеўскі, аўтар рубрыкі «Навінкі дыскаграфіі» Вітаўт Мартыненка, а таксама самы малады карэспандэнт «Товарiща» - 18-гадовы Аляксандр Петрушэнка з Талочынскага раёна.

«Лепшым палітычным аглядальнікам году» рэдакцыя назвала карэспандэнтку Радыё «Свабода» Любоў Лунёву.

З вітальным словам ад імя БАЖ да прысутных звярнуўся намеснік старшыні арганізацыі Андрэй Бастунец, які нагадаў пра набліжэнне яшчэ аднаго свята - Сусветнага дня свабоды прэсы, што адзначаецца 3 траўня.

Юрый Коба
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net