1 мая каля будынка Нацыянальнай бiблiятэкi ў Мiнску спецслужбы затрымалi больш за 30 чалавек, якiя прыйшлi сюды адзначыць Дзень Еўропы. 2 мая ў Мiнску пройдзе суд над лідэрам аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” Міколам Статкевічам за ўдзел у несанкцыяваным мерапрыемстве. Ноч Мiкола Статкевiч правёў у спецпрыёмнiку-размеркавальнiку МУС.
1 мая спецназ затрымаў больш за трыццаць дэмакратычных актывістаў каля будынкаў Нацыянальнай бібліятэкі і міліцыі Першамайскага раёна. Некаторых затрымлiвалi толькi за сцягi Еўрапейскага Саюза. А Мікола Статкевіч рызыкнуў i павiншаваў прысутных з Днём Еўропы, пасля чаго i апынуўся спачатку ў РУУС Першамайскага раёна, а затым – у спецпрыёмнiку-размеркавальнiку.
Спачатку мiлiцыя адлпусцiла каля 20 непаўналетнiх, у РУУС заставалiся Мікола Статкевіч, Дзмiтрый Дашкевіч, Дзмiтрый Федарук, Артур Фiнькевiч, Павел Юхневіч і Яўген Афнагель, на якiх склалi пратаколы аб адмiнiстрацыйным парвапарушэннi за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
Сёння ў судзе Першамайскага раёна будуць судзiць Мiколу Статкевiча.
Юрый Коба pahonia.org
Iнтэрнэт-выданне pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.