Генадзь БАРБАРЫЧ: “З пастарунку мяне выводзілі з прымяненнем фізічнай сілы”

Учора у РАУСе Першамайскага раёна Мінска апынуўся журналіст газеты “Беларусы і рынак” Генадзь Барбарыч:

Каля 30 актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» былі затрыманыя каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Менску, на месцы святкавання афіцыйнымі прафсаюзамі Першамая. Сярод затрыманых– Зміцер Бародка, Яўген Афнагель, Андрэй Бабіцкі, лідэры «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Зміцер Федарук, кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч.

Усіх даставілі ў РАУС Першамайскага раёна. У сваю чаргу паплечнікі затрыманых вырашылі прама ля сцен РАУС зладзіць акцыю у іх падтрымку. Сведкам гэтага быў у тым ліку і Генадзь Барбарыч: “Маладыя людзі сталі ў ланцуг, дасталі партрэты палітзняволеных... Літаральна праз некакалькі хвілін з будынку РАУСа павыскоквалі спецназаўцы, -- распавёў карэспандэнту “Пагоні” Брбарыч – Некаторыя маладзёны кінуліся ўцякаць, а некалькі чалавек, пераважна дзяўчаты, засталіся на месцы. Я назіраў за гэтым з боку, але спецназаўцы разбірацца не сталі і запрасілі мяне прайсці разам з імі”.

Затрыманых змясцілі ў актавай зале: “Я стаў перапісваць іх прозвішчы, -- працягвае Генадзь. -- І тут два чалавека ў цывільным заўважылі з дзяўчат бел-чырвона-бела сцяг. Яны спрабавалі вырваць яго сілай, але дзяўчаты ўпіраліся. Адна, з іх, Вольга Жураўлёва – цяжарная, яе штурхалі... Я не вытрымаў, падыйшоў і запытаўся ў “цывільных”: “Што вы прбіце-”. Тыя, даведаўшыся, што я журналіст, схапілі мяне за грудкі і, літаральна вынеслі мяне з актавай залы. Пратакол на мяне не складаўся. Праз некаторы час выпусцілі і затрыманых разам са мной маладых людзей”.

Кастусь Ліпскі
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net