Таццяна КІМ: “У турэмным шпіталі рэжым яшчэ больш закрыты, чым у СІЗА”
Гэта была іх першая сустрэча. Пасля таго, як суд Цэнтральнага раёна Мінска прысудзіў маладзёжнага актывіста Андрэя Кіма да 18 месяцаў пазбаўлення волі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў і збіццё супрацоўніка ДАІ, Таццяна Кім больш не бачыла сына.
За кратамі ў Андрэя Кіма рэзка пагоршыўся зрок. Хлопца паклалі ў турэмны шпіталь. Для таго, каб наведаць сына Таццяне Андрэеўне прыйшлося знаходзіцца ля сцен турэмнага шпіталя з паловы шостай раніцы: “Спатканне доўжылася прыкладна гадзіну, — паведаміла карэспандэнту “Пагоні” Таццяна Кім. — У Андрэя пагаршаецца зрок. Вочы чырвоныя. Дактары паставілі дыягназ — запаленне. Больш нічога сказаць не магу, бо атрымаць нейкую інфармацыю ад дактароў вельмі цяжка. У турэмным шпіталі рэжым яшчэ больш закрыты, чым у СІЗА. Так што я нават не ведаю, колькі часу Андрэй яшчэ прабудзе ў шпіталі”.
Кастусь Ліпскі pahonia.org
Iнтэрнэт-выданне pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.