ПАДАРОЖНІЧАЦЬ ЛЕПШ НАЗЕМНЫМ ТРАНСПАРТАМ

Набыць авіябілеты за наяўныя грошы пакуль не атрымаецца.

Такое рашэнне прыняло Міністэрства па падатках і зборах. Аргументуецца яно тым, што многія авіякампаніі не фіксуюць, колькі і за які кошт яны прадаюць білетаў і тым самым нібы атрымліваюць так званы “чорны” капітал.

Сістэма будзе дзейнічаць да таго часу, пакуль турыстычныя фірмы не ўсталююць спецыяльную аўтаматызываную сістэму ўліку і афармленння авіяперавозак.

З якога часу дзейнічае рашэнне і якім чынам можна набыць авіябілет- За адказам на гэтыя пытанні “Твой Стыль” звярнуўся ў гарадзенскае агенства “Алатан Тур”: “Загад не прадаваць білеты за наяўныя грошы прыйшоў нам з Менску і дзейнічае з гэтага панядзелка. Зараз для таго, каб набыць білет у турфірме, неабходна прыйсці ў бюро і атрымаць квіток на аплату. Аплаціць можна ў банку ці па картцы. Пры гэтым банк бярэ 2% ад кошту білета”.

Твой стыль,
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net