У санаторыях Гродзеншчыны — аншлаг

У санаторыях Гродзенскай вобласці на лета ужо няма ніводнага месца. Засталіся месцы толькі на сярэдзіну траўня ці на канец верасня.

На канец жніўня засталіся месцы толькі ў адным з самых дарагіх санаторыяў Гродзенскай вобласці - "Азёрным" , што ў 35 кіламетрах ад абласнога цэнтра. Пуцёўка на 21 дзень у "Азёрны" каштуе ад 1 млн 785 тыс. да 2 млн 835 тыс. рублёў.

Як паведамілі ў гродзенскім турыстычным агенцтве “Топ-тур”, якое займаецца турызмам і прапануе туры па Беларусі, на гэта лета павялічылася колькасць турыстаў з Расіі ды іншых краін былога Савецкага Саюза, што хочуць адпачыць у санаторыях Гродзеншчыны. Іх колькасць ужо дасягнула 5% усіх занятых месцаў.

Еўрарадыё,
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net