Урад Беларусі зацвердзіў бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах сакавіка 2008 года ў разліку на адзін месяц.
Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 621 ад 29 красавіка бягучага года. Перыяд дзеяння гэтага сацыяльнага нарматыву - з 1 мая па 31 ліпеня 2008 года.
Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з траўня складзе Br209 тыс. 680 (з 1 лютага па 30 красавіка 2008 года ён складаў Br200 тыс. 80). Для працаздольнага насельніцтва БПМ устаноўлены ў памеры Br231 тыс. 160, для пенсіянераў - Br184 тыс. 910, для студэнтаў - Br220 тыс. 500, для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў - Br248 тыс. 830, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br179 тыс. 650.
Бюджэт пражытачнага мінімуму з'яўляецца вартаснай велічынёй мінімальнага набору матэрыяльных даброт і паслуг, неабходных для забеспячэння жыццядзейнасці чалавека і захавання яго здароўя, а таксама абавязковыя плацяжы і ўзносы. Тамара Рак праінфармавала, што ў пражытачны мінімум для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва ўваходзяць наступныя віды матэрыяльных даброт і паслуг: прадукты харчавання, адзенне, бялізна, абутак, рэчы агульнасямейнага карыстання, лякарствы, прадметы санітарыі і гігіены, а таксама жыллёва-камунальныя, транспартныя і бытавыя паслугі, паслугі дзіцячых дашкольных устаноў. pahonia.org
Iнтэрнэт-выданне pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.