ЗША намераныя пашырыць эканамічныя санкцыі ў адносінах рэжыма Лукашэнкі

«Для Злучаных Штатаў Амерыкі значна больш важныя палітзняволеныя ў Беларусі, чым колькасць амерыканскіх дыпламатаў у краіне», -- заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску Часовы Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур, якому сёння МЗС Беларусі ўручыла спіс амерыканскіх дыпламатаў, абвешчаных персонамі non grata. Па словах амерыканскага дыпламата, калі палітвязні не будуць вызваленыя, ЗША могуць пашырыць эканамічныя санкцыі ў адносінах Беларусі.

«Уведзеныя раней эканамічныя санкцыі будуць захоўвацца да таго часу, пакуль у Беларусі будуць заставацца палітычныя вязні», - адзначыў амерыканскі дыпламат. Адказваючы на пытанне, ці варта чакаць пашырэння санкцыяў, калі не будуць выпушчаныя на волю палітычныя зняволеныя Аляксандр Казулін, прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч і моладзевы актывіст Андрэй Кім, Д.Мур адказаў: «Так».

«Я не ведаю, калі санкцыі могуць быць пашыраныя, і не ведаю, на якія беларускія прадпрыемствы яны падзейнічаюць. Гэтае рашэнне прымаецца ў Вашынгтоне, але я думаю, што гэта адбудзецца хутка», - заявіў Джонатан Мур.

Часовы Павераны нагадаў, што раней «асноўныя санкцыі былі скаардынаваныя з ЗША і Еўрапейскім Звязам, і яны датычыліся перамяшчэння беларускіх чыноўнікаў і замарожвання іх рахункаў».

Хартыя 97,
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net