“Хвалі пазітіву” ад “Крамбамбулі” будзе каштаваць ад 15 да 25 тысяч рублёў
Пра гэта карэспандэнту "Пагоні" паведамілі ў касе Гродзенскай абласной філармоніі, у якой 22 траўня адбудзецца канцэрт знакамітага менскага гурта. Гродна - другі горад, дзе "Крамбамбуля" ў межах рэспубліканскага туру прадставіць новую праграму пад назвай "Хваля пазітыву". Днём раней музыкі выступяць у Менску.
“Хвалі пазітыву” — гэта працяг традыцыяй "Крамбамбулі" рабіць кожны сезон эксклюзіўную праграму, у якую ўваходзяць вядомыя хіты і новыя эксперыменты. На гэты раз галоўнай тэмай стане прыход лета з яго яскравым сонцам, блакітным небам і чаканымі адпускамі.
На сённяшні дзень, як кажуць самі музыкі, ужо напісана некалькі новых песень, адна з якіх называецца "Хіцяра".
Сяргей Антончык pahonia.org
Iнтэрнэт-выданне pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.