Адкрыццё культурнага сезону на Аўгустоўскім канале адбудзецца ў другой палове траўня

Нягледзячы на тое, што турыстычны сезон на Аўгустоўскім канале адкрыўся яшчэ першага красавіка, толькі ў другой палове траўня пачнуцца культурна-масавыя мерапыемствы пад агульнай назвай "Аўгустоўскі канал запрашае сяброў" Канкрэтная дата яшчэ не вызначана, бо добрае надвор'е яшчэ не ўсталявалася.

У праграме - канцэрты самадзейнасці, выязны гандаль, пракат лодак, катамаранаў, намётаў, катанне на цеплахожзе "Нёман".

У гэтым сезоне да паслуг турыстаў будзе прадстаўлена 13 новых катамаранаў і 16 лодак, тры з якіх - маторныя. Акрамя гэтага, жадаючыя змогуць арандаваць летнія домікі на ўіікэнд.

Аўгустоўскі канал - унікальны гістарычны помнік гідратэхнічнага будаўніцтва 19 стагоддзя. У 2006 годзе завершана рэканструкцыя яго беларускай часткі. Агульная працягласць канала складае 102,5 кіламетраў, больш за 20 кіламетраў праходзіць па паўночна-заходняй тэрыторыі Гродзенскай вобласці Беларусі.

s13.ru
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net