Замок на браме атракцыёна «Сюрпрыз» ў гродзенскім парку Жылібера цяпер толькі нагадвае пра тое, што зусім нядаўна тут жыхары атрымлівалі чарговую порцыю адрэналіна. Нагадаем, чатыры атракцыёны сярод якіх знаходзіцца і вышэйзгаданы, не прайшлі чарговай тэхнічнай экспертызы спецыяльнай камісіі з Магілёва і цяпер падлягаюць спісанню і дэмантажу.
На сённяшні дзень у парку працуюць толькі пяць.
Паводле слоў дырэктара парка Мікалай Яцкевіч, ужо ў лютым гэтага году былі праведзены першыя тэндэры на новыя атракцыёны:
– Плануем у траўні - чэрвені замест старых паставіць чатыры новыя атракцыёны. Затым будуць замененыя і іншыя пяць. Магчымасць заняць свабодную нішу ёсць і ў прадпрымальнікаў. Спадзяюся, сітуацыя зменіцца, бо мы працуем са стратамі:за мінулы год яны склалі 23 мільёны рублёў.
Акрамя гэтага дырэктар дадаў, што атракцыёны прыносяць даход толькі ў гарадах як мінімум з мільённым насельніцтвам. Сярэдні кошт кожнага з іх каля 120 тысяч даляраў.
Паводле vgr.by pahonia.org
Iнтэрнэт-выданне pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.