Лябедзьку запрасілі на зьезд Дэмакратычнай партыі ў ЗША

Яшчэ тры тыдні таму лідэру Аб’яднанай грамадзянскай партыі прыйшло запрашэньне ад імя былога Дзяржсакратара ЗША Мадлен Олбрайт наведаць у якасьці госьця зьезд Дэмакратычнай партыі гэтай краіны.

Зьезд мае адбыцца з 24 па 28 жніўня ў Дэнвэры (Каларада). Найхутчэй, што менавіта ў гэтыя дні вызначыцца кандыдат ад дэмакратаў на пасаду прэзыдэнта ЗША.

«Запрашэньне ёсьць, падзея вельмі цікавая і інтрыгоўная. Адзіная акалічнасьць, якая можа мне перашкодзіць узяць удзел у гэтым мерапрыемстве статус невыязнога з краіны», — кажа Анатоль Лябедзька.

Пару дзён таму Лябедзька зьвяртаўся ў пракуратуру, каб даведацца, што новага ў ягонай крымінальнай справе, але ніякіх зрухаў там няма, таму палітыку па-ранейшаму забаронены выезд з краіны. Адправіць у Дэнвэр некага з чальцоў партыі Лябедзька таксама ня можа, бо ўсе запрашальнікі імянныя.

Наша Ніва,
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net