Падарункi прымаць, канечне, прыемна, але раз-пораз хочацца, каб падораная рэч была незвычайнай. Калi вы хочаце зрабiць дарагому чалавеку незвычайны падарунак, то чаму б не падырыць... метэарыт. Тым больш што магчымасць для гэтага ёсць. У Беларусi працуе iнтэрнет-крама, якая гандлюе “касмiчнымi камянямi”. Карэспандэнт “Пагоні” сустрэўся з яе ўладальнiкам Вiталем ГЕРМАНОВIЧАМ.
«Попыт даволi сцiплы»
— Як, напэўна, усе дзецi, я ў дзяцiнстве захапляўся космасам. Гэтае захапленне захавалася i ў дарослым жыццi, — расказвае Вiталь. — А метэарыты, калi казаць проста, — адзiн з касмiчных накiрункаў. Калi не ўдавацца ў падрабязнасцi i даць вызначэнне метэарыту простай мовай, то гэта — кавалак каменя альбо жалеза, якi звалiўся на зямлю з космасу. Дарэчы, калi вы трымаеце ў руках каменны метэарыт, то не заўжды можаце пра гэта здагадацца. Каменныя метэарыты выглядаюць як звычайныя камянi. Жалезныя метэарыты — больш рэдкiя i каштоўныя, бо самароднае жалеза ў прыродзе ўвогуле не сустракаецца.
— Вiталь, а як метэарыты трапляюць у вашу краму-
— Ведаеце, я не стаўлю перад сабой абавязковай мэты прадаць метэарыт. Iх я набываю для ўласнай калекцыi, якая складаецца прыкладна з трох дзесяткаў экспанатаў. Нешта выстаўляю на продаж. У асноўным калекцыю папаўняю праз таргi на аўкцыёнах у Iнтэрнеце.
— Добра. Скажам, чалавек вырашыў набыць метэарыт. Як Вы запэўнiваеце яго, што гэта менавiта i ёсць метэарыт, а не звычайны камень-
— Канечне, iснуе сертыфiкацыя метэарытаў. У Беларусi яе можна зрабiць у Iнстытуце геалогii пры Акадэмii навук. Там, дарэчы, i музей метэарытаў ёсць. Пасля адпаведнага аналiзу Вам пацвердзяць, цi з'яўляецца метэарыт аўтэнтычным.
— А з якiх паказчыкаў складаецца кошт метэарыта- Чым большы па памеры, тым даражэйшы-
— Не, не зусiм так. Усё залежыць ад рарытэтнасцi, эксклюзiўнасцi. Напрыклад, калi даказана, што той цi iншы метэарыт адкалоўся ад Месяца цi Марса i знаходзiцца на Зямлi ў адзiным экземпляры, то яго кошт можа складаць тысячы i нават дзесяткi тысяч долараў. Праўда, такiх дарагiх метэарытаў у маёй калекцыi няма.
...Неяк у старажытнасцi, калi на зямлю ўпаў метэарыт i калi мясцовыя жыхары прыцягнулi яго ў горад, то ўлады загадалi прывязаць яго ланцугамi да мясцовага замка. Каб не дай Бог метэарыт не ўляцеў назад у неба... Каб i ваш метэарыт нiкуды ад вас не дзеўся — купiце яго. Блiзкiя будуць задаволены такiм незвычайным падарункам.
У iнтэрнет-краме метэарытаў пакупнiкам прапануюць як жалезныя, так i каменныя метэарыты. Каменны метэарыт Кальцова, якi быў знойдзены жыхарамi Падмаскоўя ў 2004 годзе, важыць амаль 90 грамаў i каштуе 240 долараў ЗША.
Сярод жалезных метэарытаў цэннiк вагаецца ў межах ад 190 да 520 долараў. Тут можна вылучыць Сiхотэ-Алiнскi метэарыт, якi ўваходзiць у дзесятку самых вялiкiх метэарытаў, знойдзеных на сённяшнi дзень. Гэты нябесны камень упаў на зямлю 12 лютага 1947 года. Па дарозе да месца сустрэчы з зямлёй ён рассыпаўся на сотнi тысяч абломкаў i выпаў дажджом. Увогуле, жалезны метэарыт — рэдкасць, а жалезны дождж — з'ява зусiм унiкальная. Месца яго падзення было знойдзена праз дзень, а праз тыдзень на месцы працавалi даследчыкi. Гэты метэарыт дасканала даследаваны, пра яго напiсана мноства манаграфiй. Больш падрабязную iнфармацыю аб таварах iнтэрнет-крамы можна атрымаць у Iнтэрнеце па адрасе http://meteor.n1.by.
Кастусь Ліпскі pahonia.org
Iнтэрнэт-выданне pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.