Міхаіл Лявончык: “Беларусам застаюся заўжды”

Таленавiтыя людзi — ад прыроды сцiплыя. Iм проста не хапае часу на неапраўданую ганарлiвасць. За iх гавораць справы, а не словы. Беларускi цымбалiст Мiхаiл ЛЯВОНЧЫК — не выключэнне з гэтага правiла. На II Мiжнародным конкурсе выканаўцаў на народных iнструментах iмя Iосiфа Жыновiча, якi прайшоў у Мiнску, ён атрымаў першую прэмiю.

...Перад фiнальным канцэртам, калi ўжо былi вядомыя iмёны лаўрэатаў, Мiхаiл выглядаў даволi сур'ёзна — рыхтаваўся да выступлення. Я набраўся смеласцi i папрасiў сыграць што-небудзь “непраграмнае”. Так бы мовiць, для душы. Загучаў паланэз Агiнскага “Развiтанне з Радзiмай”. Для маладога хлопца твор актуальны, бо разам са старэйшым братам ён, на жаль, не вельмi часта бывае ў Беларусi. Iльвiную долю часу гастралюе па замежжы.

— Паланэз Агiнскага — мой любiмы твор. Калi сумую па Радзiме, саджуся за цымбалы i iграю. Хаця ў Мiнску стараюся бываць як мага часцей — пры першай магчымасцi. Люблю ездзiць у вёску.

— Вяртаючыся да паланэза, не магу не зазначыць, што гэта — музыка беларускай Плошчы. У мiнулым годзе, калi ў цэнтры Мiнска стаяў намётавы гарадок, то паланэз гучаў там амаль штовечар. Удалечынi ад дома цiкавiшся тым, што адбываецца тут-

— Не скажу, што моцна цiкаўлюся палiтычнымi працэсамi, якiя тут адбываюцца, але навiны з Беларусi праглядаю ў Iнтэрнеце рэгулярна.

Да размовы далучыўся брат Мiхаiла — Алесь, якi, дарэчы, акампанаваў Мiхаiлу на конкурсе (джазавая музыка).

— У Беларусi знайшлiся людзi, якiя не пабаялiся адкрыта выказаць свае погляды... У рэшце рэшт — кожны мае права на сваё меркаванне.

— Мiша, давай блiжэй да музыкi. З чаго ўсё пачыналася-

— Скажу шчыра, у дзяцiнстве ў мяне, як, напэўна, i ва ўсiх хлапчукоў, душа ляжала да спорту. Нiхто ў мяне не пытаўся, хачу я займацца музыкай цi не: так вырашылi за мяне бацькi — мама Нiна Мiхайлаўна i бацька Аляксандр Дзмiтрыевiч — цымбалiст, пачынальнiк музычнай дынастыi.

— Не шкадуеш-

— У сямiгадовым узросце, як толькi пачынаў займацца, асаблiва i не разумеў, цi будзе такi вынiк ад маiх заняткаў. Разуменне, што музыка — гэта маё, прыйшло ў школе — у класе пятым цi шостым. Як бы вам гэта патлумачыць- Я адчуў, што параднiўся з цымбаламi.

Пасля школы паступiў у Беларускую акадэмiю музыкi, якую паспяхова скончыў.

— I адразу вырашыў паехаць за мяжу-..

— Вырашыў расцi ў прафесiйным плане. Мяне, як i брата, вельмi зацiкавiў джаз. Сёлета скончыў Мюнхенскую кансерваторыю iмя Рыхарда Штрауса. Займаўся ў джазавага пiянiста Леанiда Чыжыка.

— А як бацькi паставiлiся да твайго рашэння-

— Мне было крыху прасцей, чым брату Алесю. Ён жа ў нас першапраходзец. Таму яны не вельмi хвалявалiся.

— На тваю думку, уклад жыцця ў Беларусi i Германii моцна адрознiваецца-

— Там усё больш размерана, чым тут. Жыццё распiсана, i ты ведаеш, што будзе заўтра. Спачатку цяжка. Нават не з-за моўнага бар'ера, а з-за таго, што адчуваеш сваю непатрэбнасць. У новых умовах трэба даказваць, чаго ты варты. Працаваць на iмя, каб потым iмя працавала на цябе.

Можа, i людзi там менш зайздрослiвыя, бо няма моцнага разрыву ў фiнансавым плане. Чалавек, якi валодае пэўнымi здольнасцямi, мае галаву на плячах — на кавалак хлеба заўжды заробiць.

Там нiхто не ганарыцца перад сябрамi, на якой машыне ездзiць, бо ў Германii аўтамабiль не раскоша, а сродак перамяшчэння. Асабiста я не ўяўляю сябе без аўтамабiля. Люблю сядзець за рулём. Без машыны цяжкавата, бо цымбалы не скрыпка — iнструмент цяжкi. У тым сэнсе, што важаць многа. Не менш за пуд.

— Ну а дзяўчаты нямецкiя якое ўражанне пакiдаюць- Цi даводзiлася выконваць серэнады пад балконам якой-небудзь нямецкай прыгажунi-

— Дзяўчаты там звычайныя. Беларускi мне падабаюцца больш. Яны такiя прыгожыя, такiя родныя... I ўсё ж я нiколi не ставiў перад сабой мэту заваяваць сэрца дзяўчыны выкананнем пяшчотных мелодый, хаця цымбалы — пяшчотны iнструмент. Серэнады пад акном я нiкому не выконваў. Хаця прапанова, па шчырасцi, спадабалася... Можа, i надыдзе такi час.

— Сёння, пасля атрымання прэмii, цябе назвалi Янкам Купалам ад музыкi, нягледзячы на тое, што ты на Радзiме бываеш нячаста. А застацца за кардонам назаўжды жадання няма-

— Не, няма. Абсалютна нiякага. Памятаеце, як у Караткевiча — “Быў. Ёсць. Буду”. Гэта пра мяне. Я заўжды застануся беларусам. Дзе б нi выступаў, якiя ўзнагароды нi атрымлiваў бы, заўжды падкрэслiваю, што я — беларус. I ганаруся гэтым.

З чаго ўсё распачыналася...

1994 год: на мiжнародным конкурсе выканаўцаў на народных iнструментах iмя Андрэева 14-гадовы Мiша заваяваў другое месца i быў уганараваны дыпломам i званнем лаўрэата як самы малады ўдзельнiк за выканальнiцкiя i творчыя дасягненнi конкурсу “Надежда”. Узрост азадачыў масцiтае журы, аднак майстэрства i вiртуознасць iгры ўразiла карыфеяў. Пасля такога трыумфу прыйшла вядомасць, прызнанне.

2000 год: на чацвёртым мiжнародным конкурсе выканаўцаў на народных iнструментах спаборнiчалi больш за 200 музыкантаў з розных краiн. Конкурсная праграма складалася з сямi намiнацый: домра, баян, акардэон, балалайка, мандалiна, гiтара i цымбалы. Кампетэнтнае журы прысудзiла Мiхаiлу Лявончыку Гран-пры. Малады чалавек перамог у намiнацыi “цымбалы”.

ДАСЬЕ: Мiхаiл ЛЯВОНЧЫК нарадзiўся 5 лiпеня 1979 года ў Мiнску. У 1997 годзе скончыў Рэспублiканскi каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi. У 2002-м — Беларускую дзяржаўную акадэмiю музыкi (клас цымбалаў прафесара Таццяны Сергеенка). А 2007 год — год заканчэння кансерваторыi iмя Рыхарда Штрауса ў Мюнхене (клас джазавага фартэпiяна прафесара Леанiда Чыжыка).

Канцэртную дзейнасць пачаў з дзесяцi гадоў. Лаўрэат шматлiкiх конкурсаў, у тым лiку мiжнародных, якiя праходзiлi ў Расii i Украiне. Уладальнiк Гран-пры мiжнароднага конкурсу “Кубак Поўначы” (Чарапавец, 2000 год). Дыпламант i ўладальнiк спецыяльнага прыза мiжнароднага конкурсу “Мusica da Camera” (Калтанiсета-1996, Iталiя). Гастраляваў у Японii, Кiтаi, Канадзе, Данii, Англii, Францыi, Германii, Карэi i iншых краiнах. Ганаровы грамадзянiн горада Калгары (Канада). Лаўрэат мiжнароднай дабрачыннай праграмы “Новые имена” (Масква, 1995 год). Стыпендыят спецыяльнага фонду прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi.

Дарэчы, Мiхаiл — адзiны ў свеце музыкант, якi выконвае джаз на цымбалах.

Кастусь Ліпскі
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net