Валерый Смірноў: “Міша Грабоўскі – унікум”

Валерый Смiрноў — хакейны трэнер. Ягоныя выхаванцы выступаюць у кожнай камандзе Экстралiгi — найвышэйшага хакейнага дывiзiёна Беларусi. Але ён нiколi не марыў быць галоўным трэнерам “дарослай” каманды, яго прызванне — праца з дзецьмi. Па вынiках 2002 года Смiрноў быў прызнаны лепшым трэнерам хакейнай школы СДЮШАР, дзе зараз i працуе. Менавiта дзiцячы трэнер закладвае падмурак, на якiм вырастае хакеiст-прафесiянал. Сярод яго выхаванцаў — беларускi хакейны вундэркiнд Мiхаiл Грабоўскi, якi зусiм нядаўна дэбютаваў у Нацыянальнай хакейнай лiзе. Перад сустрэчай з Валерыем Смiрновым думалася, што гаворка будзе толькi пра Мiшу. А на самай справе атрымалася не зусiм так...

— Мiшку Грабоўскага я памятаю зусiм маленькiм, — гаворыць Валерый Кузьмiч. — Яго ў школу “Юнацтва” прывёў бацька. Хлопчыку было гадоў пяць-шэсць. Сказаць, што ён нечым адразу вылучаўся сярод сваiх аднагодкаў, — не скажу. Але тое, што быў працаздольны i нахрапiсты, — не адняць. Усе пераапранацца пойдуць, а ён пад'едзе i гаворыць: “Дзядзя трэнер, можна я яшчэ пакатаюся ды ў вароты пакiдаю”. Я дазваляў. Хакеiста Грабоўскага мы з вамi маглi б i не ведаць. Мiшка, калi маленькi быў, разрываўся — ён яшчэ i вялiкiм тэнiсам займаўся. Але ў рэшце рэшт хакей перамог. Думаю, з-за таго, што гэта камандны вiд спорту, а Мiша — чалавек калектыву.

— Валерый Кузьмiч, Вы, напэўна, i не думалi, што Ваш выхаванец Мiша Грабоўскi ў НХЛ згуляе-

— Ведаеце, аб Нацыянальнай хакейнай лiзе кожны хакеiст марыць. Дамагаюцца гэтага адзiнкi. Не тое каб Мiша гэтага больш за iншых хацеў, проста так сталася. Дзякуючы яго намаганням. I мне вельмi непрыемна чытаць у газетах, што Грабоўскi, трапiўшы ў Амерыку, забыўся на Беларусь. Маўляў, ён зорную хваробу падхапiў. Гэта не так! Мiша на пляцоўцы баец, а ў жыццi — спакойны i добры хлопец. Ён яшчэ многага даб'ецца.

I за зборную гуляць ён прыязджае з задавальненнем. Паверце мне, ён, ад'язджаючы ў Амерыку, сабраў усiх трэнераў, хто з iм працаваў, i наладзiў развiтальную вячэру. Было прыемна. Сабралiся мы ў “Ракаўскiм бровары”, пасядзелi, пiва папiлi, пагаварылi. Пажадалi хлопцу добрага шляху. I зараз сувязi не губляем.

— Валерый Кузьмiч, пагадзiцеся — такiх, як Грабоўскi, сапраўды адзiнкi, хаця хакею ў нашай краiне надаецца павышаная ўвага. Нават кiраўнiк дзяржавы некалькi разоў на тыдзень гуляе, прыклад падае. Чаму сродкi, якiя ўкладаюцца ў хакей, не даюць вялiкага вынiку- Дзе новыя iмёны- Чаму наша зборная якi ўжо год запар трымаецца амаль на ветэранах-

— Тут я з вамi крыху не згодны. Апошнiм часам у хакей укладаюцца шалёныя грошы. I вынiкi ёсць. “Юнацтва” выйграла кантынентальны Кубак, зборная няблага выступае. Але грошы ў асноўным укладаюцца ў прафесiйныя клубы. Яны i даюць вынiк. У той жа час у сучаснага беларускага хакея ёсць адна бяда: усе хочуць, каб вынiк быў атрыманы тут i зараз. Працаваць на перспектыву не вельмi любяць.

— Вам як трэнеру, якi працуе з дзецьмi, напэўна, добра вядома становiшча ў гэтай галiне...

— Дзiцячы хакей развiваецца, дзякуючы энтузiястам, няблага. Хакей — дарагi вiд спорту. Для сямiгадовага хлопчыка канькi, шлем i клюшка каштуюць 150 долараў. Экiпiраваць дзiця — клопат бацькоў. А вось аплата працы дзiцячага трэнера — турбота дзяржавы, у нашай краiне яна пакiдае жадаць лепшага...

— Таму i маладых трэнераў не так шмат, як хацелася б-

— Шкада, але гэта так. Як пражыць на 300—400 тысяч у месяц, а менавiта столькi атрымлiвае дзiцячы трэнер- Скажыце мне, як- Асабiста я дзяцей трэнiрую таму, што грошы для мяне не галоўнае ў жыццi. Я ад сваёй працы асалоду атрымлiваю. А цi хопiць гэтых грошай маладому трэнеру, у якога, напрыклад, жонка цяжарная- Не. Таму i наш фiзкультурны унiверсiтэт апошнiм часам не выпускае трэнераў. Дакладней, людзi дыпломы атрымлiваюць, а ў прафесiю не iдуць. Вось так i жывём. I ўвогуле крыўдна, калi ты трэнiруеш чалавека да 12—13 гадоў, а яго ў гэтым узросце ў Расiю забiраюць. Вось так мы таленты i губляем. Праз 6—7 гадоў яму грамадзянства расiйскае зробяць — i ўсё. Мы, праўда, таксама “пачкамi” расiян абеларушваем. Праўда, едуць да нас, як правiла, не зусiм высакакласныя хакеiсты. Вы толькi ўявiце ўзровень, калi на абсягах неабдымнай Расii чалавек не змог знайсцi сабе каманду!.. Вось i едуць яны да нас. У сваю чаргу свае, мясцовыя, аказваюцца на хакейных задворках. Многiя рана завязваюць з хакеем...

Кастусь Ліпскі
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net