Таццяна КIМ: “Мой сын -- свабодны чалавек”

“Я люблю і ганаруся табой, сынок!” -- гэта адзiная фраза, якую Таццяна Андрэеўна Кiм паспела сказаць сыну, пакуль яго з судовай залы выводзiў канвой...

Андрэй -- адзiны сын Таццяны Андрэеўны. Ён для яе -- усё. Адзiнае надзейнае плячо, памочнiк, дарадца... Андрэй -- сэнс жыцця для Таццяны Кiм.

I вось суддзя Цэнтральнага раёна Мiнска Алена Iльiна пазбавiла iх магчымасцi быць побач цэлых паўтара гады. Канечне, для Таццяны Кiм судовы прыгавор у дачыненнi да яе сына стаў сапраўдным ударам. Яна не вельмi ахвотна пагадзiлася на гэтую размову, казала, што i так ужо многа напiсана i нагаворана... I ўсё ж такi размова адбылася. Было вiдавочна, што Таццяне Андрэеўне цяжка гаварыць, што ўсе яе думкi занятыя толькi адным пытаннем: як там сын- Да таго ж напярэдаднi гэтай размовы стала вядома, што ў Андрэя пагоршылася здароўе.

-- Зараз ён знаходзiцца ў турэмным шпiталi, -- распачала Таццяна Андрэеўна. -- У Андрэя абвастрылася хвароба вачэй. Хоць зрок у Андрэя не iдэальны, ён вельмi любiць чытаць, добра разбiраецца ў камп’ютэрах, а гэта дадатковая нагрузка на вочы. Хаця на свабодзе ў яго падобных праблем не ўзнiкала. Зразумела, што турма не надае здароўя, да таго ж у камеры, дзе сядзiць Андрэй, многiя паляць...

-- Таццяна Андрэеўна, многiя лiчаць, што прыгавор, якi быў вынесены Андрэю, вельмi i вельмi жорсткi. Разумею, вам няпроста даваць усяму гэтаму нейкую ацэнку, але...

-- На гэтую тэму i гаварыць асаблiва не хочацца. Прыгавор i тое, што адбывалася ў судзе, няхай застанецца на сумленнi тых людзей, хто ўсё гэта зрабiў. Болей нават i казаць нiчога не хачу...

Вы ведаеце, раней я гэтых людзей шкадавала. А зараз у мяне не засталося нi злосцi, нi шкадавання. Я шкадую толькi сына, толькi моладзь, бо памятаю, як у дзяцiнстве вучыла Андрэя нiколi не вырашаць нейкiя справы з дапамогай сiлы, бо на кожную сiлу знойдзецца больш магутная сiла...

Таму я бачыла, што яму было вельмi цяжка, асаблiва тады, калi ў працэсе адбываўся допыт “iлжэсведкаў”. Яны абвiнавачвалi сына ў тым, у чым, на мой погляд, увогуле не мелi права яго абвiнавачваць. Паводзiны i ўчынкi гэтых “сведкаў” не паддаюцца майму мацярынскаму i чалавечаму ўспрыманню. Бо ў гэтых учынках няма праўды...

-- Андрэй, як любы нармальны чалавек, меў i выказваў сваю грамадзянскую пазiцыю. Таццяна Андрэеўна, а як вы паставiлiся да таго, што ваш сын удзельнiчае ў мiтынгах-

-- Канечне, я перажывала за яго. Спрабавала адгаворваць, але ён, як чалавек веруючы, запэўнiваў мяне ў тым, што на несправядлiвасць вочы закрываць не трэба. I я разумею, што ён правы... I зараз у сваiх лiстах ён пiша мне: “Мамачка, рабi толькi добрыя справы, дапамагай людзям...” Ён сам жыве з гэтым запаветам i хоча, каб так рабiлi i iншыя...

Я ведаю, што мой сын лепшы за мяне. Ён iншы, мой сын свабодны чалавек, роўна як i тыя маладыя людзi, якiх судзiлi разам з iм. Я ганаруся гэтымі маладымі людзьмі. Пабываўшы на судовым працэсе я зразумела, што будучыня ў Беларусі ёсць.

-- Таццяна Андрэеўна, а якiм хлопчыкам рос Андрэй-

-- Спакойным. Я б сказала, вельмi сур’ёзным. У пяцiгадовым узросце ён ужо сам чытаў сабе казкi. Дарэчы, прага да чытання ў Андрэя з гадамi толькi ўзмацнялася. Чытанне -- гэта яго хобi. Ён вельмi любiць творы Стэйпалса Льюiса, а “Дон-Кiхота” Сервантэса можа дагэтуль цытаваць на памяць цэлымi кавалкамi. Да таго ж Андрэй -- музычны чалавек. Зараз у лістах ён піша, што за кратамі яму не хапае музыкі. Ён вельмі любіць Андрэя Макарэвіча і Барыса Грабеншчыкова.

У школе з iм таксама праблем не было -- Андрэю падабалася вучыцца. Прычым яму лёгка давалiся як гуманiтарныя, так i дакладныя навукi. Але ў рэшце рэшт ён схiлiўся да гiсторыi i паступiў на гiстарычны факультэт БДУ.

Да таго ж Андрэй хадзiў у музычную школу. Так што часу бадзяцца без справы па вулiцы ў яго проста не заставалася...

-- Дык ваш сын няблага iграе на музычных iнструментах-

-- Ён займаўся па класе фартэп’яна. Нават сам спрабаваў пiсаць музыку. Аднак педагогi сказалi, што ў Андрэя добры музычны слых i голас, таму ён перавёўся на харавое аддзяленне. Навучаючыся там, Андрэй удзельнiчаў у дабрачынных акцыях -- навучэнцы музычнай школы №17 давалi канцэрты ў дзiцячых дамах, анкалагiчным дыспансэры i нават у турме на Апанскага. Я нiколi не забуду, як пасля выступлення ў турме Андрэю на далонi насыпалi гару цукерак. Аддаўшы самае смачнае, зняволеныя аддзячылi сына за выступленне. Я была з iм на тым канцэрце i добра памятаю, як мне было няёмка, што нам не дазволiлi пранесцi нейкiя прадукты зняволеным. А тут яны самi на знак удзячнасцi аддалi нам тыя цукеркi, якiя перадалi iм родныя. Зняволеныя тады проста сказалi: “Вазьмiце, калi ласка, i не думайце, што за кратамi знаходзяцца толькi дрэнныя людзi”. Зараз я часта ўспамiнаю гэтыя словы.

Кастусь Ліпскі
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net