У Курапатах ушанавалі памяць ахвяраў камуністычных рэпрэсій

29 красавіка ва ўрочышчы Курапаты прайшла традыцыйная акцыя памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсій. Некалькі чалавек прыйшло выказаць пашану загінулым у цяжкай барацьбе за вольную, незалежную Беларусь.

На некалькі гадзін раней Курапаты наведалі палякі, жыхары Познані, якія ўсталявалі побач з кожным крыжом польскі і познаньскі сцяжкі, усклалі кветкі, такім чынам аддаючы даніну мужным беларусам.

Наведвальнікаў Курапат чакаў чарговы вар’яцкі сюрпрыз вандалаў: гэтым разам нелюдзі знішчылі святую ікону – сімвал пакут забітых беларускіх змагароў.

Юрый Коба
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net