Гурт “Стары Ольса” правядзе май у раз’ездах

Увесь май гурта “Стары Ольса” распісаны на гастролі. Адразу пасля “Дударскага фэста”, які працягваўся 5 дзён і скончыўся 27 красавіка ў Мінску, музыкі распачалі серыю гастроляў якія закрануць як гарады Беларусі так і замежжа.

1-4 мая адбудзецца канцэрт у горадзе Ілжа (Польшча). Выступ гурта адбудзецца ў межах правядзення “Рыцарскага турніра”; акрамя знакамітых “Стары Ольса” бяруць удзел тэатр “Яварынка” і гурт “Testamentum Terrae”.

15 мая ў Палацы Моладзі (Старавіленскі тракт, 41) адбудзецца фестываль старажытнай музыкі і танцаў. "Стары Ольса" і тэатр "Яварына" прэзентуе спектакль “Юр'я і Цмок”. Акрамя “Старога Ольсы” ў фестывалі ўдзельнічаюць гурты “Testamentum terrae”,”Licwinski Chmiel”,”Келіх Кола”,”Гістрыён” і іншыя.

17 мая гурт выступіць у Гродзенскім абласным тэатры лялек . Слухачоў чакаюць старадаўнія беларускія ды еўрапейскія танцы, рыцарскія балады, ваярскія песні, творы прыдворнай музыкі XV-XVI стагоддзяў. Пачатак а 19 гадзіне. Квіткі каштуюць ад 8 да 15 тысяч беларускіх рублёў.

А 18 мая слухачамі гурта будуць жыхары Полоцка і наваколля, дзе ў межах фестываля сярэднявечнай культуры “Рубон” (мікрараён "Запалоцье") будуць выступаць музыкі, паведамляе інфармацыйны цэнтр “ЗБС “Бацькаўшчына”.

Юрый Коба
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net