Яраслаў Раманчук: «Такога супярэчлівага пасланьня яшчэ не было. Лукашэнка ня ведае, што рабіць»

Кіраўнік навукова-даследчага Цэнтру Мізэса, эканаміст Яраслаў Раманчук лічыць, што ў сёлетнім пасланьні “парлямэнту” Лукашэнка сам сабе супярэчыць.

“Гэтае пасланьне сатканае з супрацьлеглых тэзаў. У адным сказе Лукашэнка кажа, што заробак трэба зарабляць. У іншым – заробак усім будзе па 700 даляраў напрыканцы 2010 году. Ён кажа, што патрэбная канкурэнтаздольнасьць, а пасьля кажа, што будзе пускаць у краіну толькі тых, якія яму падабаюцца. І пры гэтым ён нічога ня кажа пра працэдуры, якія будуць забясьпечваць правы ўласнасьці і правы інвэстараў. Кажа пра тое, што намэнклятурнай прыватызацыі ня будзе, а фактычна яна ўжо ідзе. Па сутнасьці, расьпісваецца ў тым, што ня можа яе кантраляваць. Такога супярэчлівага пасланьня яшчэ не было. Гэта сьведчыць пра тое, што Лукашэнка ня ведае, што рабіць”, - упэўнены эканаміст.

Нагадаем, сёньня Лукашэнка, выступаючы ў “парлямэнце” са штогадовым пасланьнем, запэўніў, што намэклятурнай прыватызацыі ня будзе, а таксама заявіў, што “Беларусь павінна ўвайсьці ў 30-ку найбольш спрыяльных для інвэстыцый дзяржаў, сяброўскай для капіталу краінай

Хартыя 97,
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net