|
Тэлеканал навін "Гродна Плюс" пачне вяшчанне ў канцы траўня Новы тэлеканал навін "Гродна Плюс" пачне вяшчанне ў канцы траўня гэтага года, паведаміў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Аляксандр Антоненка. Паводле яго слоў, штодзённыя навіны аб падзеях у Гродне будуць трансліравацца па кабельнаму тэлебачанню на канале "Наш горад". Цяпер ідзе конкурсны адбор журналістаў, фарміруецца штат дыктараў і іншых спецыялістаў. Заснавальнік канала навін - гарвыканкам, ён жа будзе яго фінансаваць. Дырэктарам "Гродна Плюс" зацверджаны вядомы ў рэгіёне тэлерадыёжурналіст Аляксандр Ласмінскі, паведамляе БелТА. Радыё Рацыя,
Iнтэрнэт-выданне |