|
ЗША ўсё ж пайшлі на скарачэньне штату пасольства У панядзелак міністэрства замежным справаў чарговы раз наведаў часовы павераны у справах ЗША ў Беларусі Джанатан Мур. Падчас сустрэчы ён паведаміў, што пэўная колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў бліжэйшым часам пакіне Менск, паведамляе прэс-служба МЗС. Тыдзень таму Джанатану Муру рэкамэндавалі выраўняць колькасьць дыпляматаў на парытэтнай аснове між ЗША і Беларусьсю. Нагадаем, што 7 сакавіка беларускія ўлады адклікалі з Вашынгтону пасла Міхаіла Хвастова. Гэта было растлумачана санкцыямі амэрыканскага боку супраць прадпрыемства «Белнафтахім». 12 сакавіка пасьля настойваньня з боку беларускага МЗС зь Менску была вымушана зьехаць пасол ЗША Карэн Ст'юарт. Учора БТ паказала рэпартаж пра выкрыцьцё ў Менску шпіёнскай сеткі пад кіраўніцтвам куратара з ФБР Курта Фінлі. Пазьней у панядзелак Джанатан Мур выступіў з адмысловай заявай, дзе паведаміў, што пасольства ЗША ў Менску да 27 сакавіка пакінуць 17 дыпляматаў, столькі сама застанецца працаваць у Беларусі Ніва,
Iнтэрнэт-выданне |