Як вядома, напачатку гэтага месяца некалькі дзесяткаў беларускіх індывідуальных прадпрымальнікаў накіравалі ліст прэзідэнту і прэм'ер-міністру Украіны, у якім папрасілі сустрэцца і абмеркаваць пытанне ўзаемнага супрацоўніцтва.
У прыватнасці, мелася на ўвазе будаўніцтва ўкраінскіх аптовых рынкаў у памежных зонах. Напрыканцы мінулага тыдня пасол Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы заявіў, што падтрымлівае гэтую добрую прапанову. У той жа час многія беларускія прадпрымальнікі з памежных рэгіёнаў абурыліся.
"Гэта значыцца, што на нашым рознічным бізнесе можна будзе паставіць крыж, калі такія аптовыя рынкі з'явяцца на памежжы, - паведаміў карэспандэнту Пагоні адзін з гомельскіх прадпрымальнікаў. - Навошта ж будзе купляць у нас, калі людзі змогуць з'ездзіць на рынак і купіць усё самім- Іпэшнікі і так зараз у цяжкім становішчы, а тут яшчэ самі ж сабе яму рыем".
Алесь Заблоцкі pahonia.org
Iнтэрнэт-выданне pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.