У Беларусі распрацоўваецца законапраект "Аб мерах прымусовага ўздзеяння з адносінах да хранічных алкаголікаў і наркаманаў, якія сістэматычна парушаюць грамадскі парадак ці правы другіх асобаў".
На думку распрацоўшчыкаў законапраекта, у сёняшнім выглядзе ён - малаэфектыўны. Вельмі шмат розных нюансаў, якія не дазваляюць прымяняць эфектыўнае ўдзеянне на "амаральных людзей" нашага грамадства.
Мяркуецца, што праект новага закона будзе падрыхтаваны ўжо ў ліпені гэтага году (распрацоўшчыкі - МУС Беларусі і Нацыянальны цэнтр законапраектнай дзейнасці пры прэзідэнце), а ў 2009-м годзе пачне дзейнічаць.
Як паведамляюць інфармаваныя крыніцы, новы закон будзе ўтрымліваць нормы прымусовага лячэння ўсяго кантынгента ЛПП і яго працоўную рэабілітацыю.
Алесь Заблоцкі pahonia.org
Iнтэрнэт-выданне pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.