Як паведамляў ужо сайт Пагоня, з 25 сакавіка грамадзянін Расіі Мікалай Костышаў пераходзіць у калоніі на сухую галадоўку.
Нагадаем, што днямі расіяніна, які галадае ў знак пратэсту супраць несправядлівага прысуду ўжо больш за 50 дзён, перавялі з мінскай калоніі ў наваполацкую. Падчас этапіравання Мікалай некалькі разоў губляў прытомнасць і схуднеў на пяць кілаграмаў.
У рукі нашага карэспандэнта патрапіў ліст, які Мікалай Костышаў перадаў на волю, у якім ён у прыватнасці піша: "Толькі што даведаўся аб цікавым выпадку - з маёй асабістай справы зніклі ўсе дакументы, спраўкі, заявы, пратэсты аб усіх маіх галадоўках. Відаць, вырашылі, што гэта не можа быць нікому цікава. Навошта ўсё гэта-"
Адметна, што бацьку Мікалая Костышава шчыра прызнаіліся, што перавод сына ў Наваполацк у ва многім звязаны з яго галадоўкамі, з-за якіх калоніі дастаўляюцца турботы.
Алесь Заблоцкі pahonia.org
Iнтэрнэт-выданне pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.