Сёньня другі дзень Вялікадня

Беларускія каталікі і пратэстанты адзначаюць другі дзень сьвята Ўваскрэсеньня Хрыстовага.

Другі дзень Вялікадня быў абвешчаны выходным днём у сярэдзіне 1990-х гадоў, аднак пазьней гэтае рашэньне было скасаванае з ініцыятывы А.Лукашэнкі. Урачыстыя набажэнствы ў менскіх касьцёлах у першы дзень Вялікадня доўжыліся цягам усяго дня.

Многія вернікі, зь якімі ўдалося пагутарыць ля Чырвонага касьцёлу ў Менску, выказвалі шкадаваньне, што другі дзень Вялікадня - працоўны.

Спадарыня: "Шкада. Трэба было пакінуць выходным. Бо людзям трэба і памаліцца, і адпачыць. Гэта вельмі вялікае сьвята ".

Радыё Свабода,
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net