У Чырвоным касцёле пройдзе паніхіда па Ірыне Казулінай

Паніхіда па жонцы палітвязня пройдзе 26 сакавіка ў Чырвоным касцёле.

Паводле каталіцкіх канонаў паніхіда па нябожчыку праходзіць праз 30 дзён пасля смерці. "Аднак у выпадку з Ірынай Казулінай 30 дзён выпалі на Вялікдзень - 23 сакавіка. Таму роднымі было прынятае рашэнне перанесці паніхіду на 26 сакавіка", - адзначыў экс-адвакат Аляксандра Казуліна намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Рынкевіч.

Палітык прапанаваў усім, хто ўдзельнічаў у пахаваннях І.Казулінай, прыйсці на паніхіду і ўшанаваць яе памяць. "Яна была не толькі жонкай экс-кандыдата ў прэзідэнты, не толькі жонкай палітычнага вязня №1, але і жанчынай, якая адчайна змагалася з ракам, дапамагаючы пры гэтым іншым анкалагічным хворым", - адзначыў І.Рынкевіч.

Паніхіда па Ірыне Казулінай пройдзе 26 сакавіка ў Чырвоным касцёле ў 18 гадзін, паведамляе БелаПАН.

Хартыя 97,
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net