|
У Вільні ўшанавалі памяць кіраўніка вызвольнага паўстання К. Каліноўскага Беларусы Вільні правялі акцыю "Апошнія словы", прымеркаваную да дня смерці легендарнага кіраўніка нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863 года Кастуся Каліноўскага. Ён быў пакараны расійскімі ўладамі смерцю праз павешанне 22 сакавіка 1864 года на Лукішскім пляцы Вільні. Мерапрыемства было фіналам кампаніі "Вечная памяць Каліноўскаму", якую праводзілі студэнты Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і віленскія беларусы. Падчас апошняй жалобнай акцыі, якая прайшла пад бел-чырвона-белымі сцягамі, былі прачытаныя "Лісты з-пад шыбеніцы" Кастуся Каліноўскага, прысутныя праспявалі гімн "Магутны Божа". Пасля ўдзельнікі акцыі накіраваліся на праспект Гедыміна, дзе ўсклалі кветкі да помніка ахвярам камунізму, інфармуе БелаПАН. Еўрарадыё,
Iнтэрнэт-выданне |