“Чарнобыльцы” заснавалі свой Цэнтр і падтрымалі ініцыятыву Мілінкевіча па падрыхтоўцы да Чарнобыльскага шляху
У Мінску адбыўся ўстаноўчы сход Сацыяльна-экалагічнага грамадзкага аб’яднання Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за 70 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі.
На сходзе было абрана кіраўніцтва і рэвізійныя органы аб’яднання. Старшынём арганізацыі быў абраны вядомы навуковы і грамадзкі дзеяч акадэмік Іван Нікітчанка, намеснікам – эколаг Юрый Меляшкевіч. Таксама было абрана праўленне, ў якое ўвайшлі прадстаўнікі рэгіёнаў.
Галоўнай мэтай стварэння Цэнтра з’яўляецца дапамога фізычным і юрыдычным асобам, якія працуюць у накірунку аслаблення шкодных наступстваў катастрофы на ЧАЭС. Цэнтр мае намер аб’яднаць вакол сябе дзейнасць чарнобыльскіх арганізацый.
Пасля заканчэння устаноўчага схода, заснавальнікі арганізацыі абмеркавалі найбольш вострыя праблемы, якія паўсталі перад “чарнобыльцамі” за апошні год, сярод іх гучалі – адмена сацыяльных гарантыяў, гаспадарчая дзейнасць на забруджаных тэрыторыях, размеркаваннем маладых спецыялістаў у пацярпелыя рэгіёны. Асаблівую занепакоенасць адносна планаў па пабудове АЭС у Беларусі выказалі заснавальнікі Цэнтра падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў з гораду Горкі, дзе чарнобыльскія перасяленцы, якія аб’ядналіся ў Антыядарную групу, ўжо сабралі больш за 1500 подпісаў супраць АЭС.
Асобна было разгледжана пытанне падрыхтоўкі да Чарнобыльскага шляха. Заснавальнікі Цэнтру вырашылі падтрымаць ініцыятыву Аляксандра Мілінкевіча па стварэнні аргкамітэту па падрыхтоўцы да акцыі і вылучылі свайго прадстаўніка ў аргкамітэт.
info@milinkevich.org pahonia.org
Iнтэрнэт-выданне pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.