|
Анекдоты ;)
Усім вядомы факт – дзяўчата бываюць ці разумныя, ці прыгожыя. Шкада, што сайты знаёмстваў асвоілі толькі разумныя...
У Немане знойдзена раней не вядомая парода: рыба-бензапіла.
У некаторых людзей на лобе напісана: "Дарвін меў рацыю!".
Ён быў такі скупы, што гандляваўся нават з банкаматам...
Мала хто ведае, што аўтамабіль "Ака" ездзіць на аккумулятары ад Нокіі 3310.
Дыскамфорт у аўтамабілі Ака звязаны з тым, што цела туды яшчэ памяшчаецца, а вось самаадзнака не.
Калі чалавек не адказвае на вашыя лісты, значыцца, ён заняты якімсьці іншым, больш важным глупствам.
- Прабачце, вы беларус?
- Мяркуючы па заробку - так...
У самай клапатлівай у свеце дзяўчынкі хамячок важыць 22 кілаграмы.
Бізнэс - гэта такая гульня, у якой выйграе той, хто лепш ведае правілы, а прайграе той, хто іх выконвае.
Найбольшым попытам з усёй друкаванай прадукцыі да гэтай пары карыстаюцца грошы.
На Гродзеншчыне кнігі Данцовай прызнаныя альтэрнатыўным відам паліва
У Яна 12 яблык, у Лёшы 8 яблык, а ў Васі ў азадку соль.
Хто ўцякаў апошнім з калгаснага саду?
Замані сябра ў Іванава і атрымай две сяброўкі ў падарунак!
- А вам сняцца жанчыны?
- Да мне з-за іх зусім спаць няма калі!
Калі мы ставім перад сабою цэль, гэта яшчэ не значыць, што мы жадаем у яе патрапіць.
Мара амерыканскага бізнесоўца - зарабіць міліён, расейскага - сцібрыць мільярд.
Раней у дзяржавы кралі тое, што кепска ляжыць. Цяпер нават палажыць не паспяваюць - крадуць на этапе дамоваў з пастаўшчыкамі.
Ад кахання да нянавісці адзін крок, але зрабіць яго трэба з гонарам, у фраку, пад марш Мендзельсона.
- Чула, Марыся нарадзіла?
- Канешне, чула! У мяне ж вокны на раддом выходзяць!
- Як ты надакучыў мне сваімі пытаннямі!
- Чаму?
Падчас развода жонка Нікаля Сарказі адсудзіла ў яго полову Францыі.
Зваок у дзверы. Маленькі хлопчык адчыняе і бачыць на парозе міліцыянта.
- Твой тата ў хаце?
- Не.
- А маці?
- Яна так сама схавалася.
Футбол. Матч Беларусь - Італія. Лік 14 - 0 на карысць італьянцаў. Словы каментатара:
- Нашы прайграюць, але нічога, - яны не кідаюцца ў роспач, бо ідзе ўсяго толькі трэцяя хвіліна матча.
Дурні працуюць, разумныя зарабляюць.
Ёсць такое адчуванне, што дактароў у бесплатных клініках адмыслова наймаюць платныя клінікі, каб яны абслугоўвалі як мага горш.
- Скажыце, калі ласка, на яком трамвае я да вакзалу даеду?
- На васемнаццатам.
-Дзякуй, буду лічыць!
Хачу пазнаёміцца па шлюбнай аб’яве. Адкажу на ліст з фотаздымкам. Пейзажы не дасылаць.
Беларусь - краіна макрарэсурсаў і наназаробкаў
Вовачка наведаў настаўніцу ў шпіталі. На пытанні аднакласнікаў з горыччу адказаў:
- Становішча безнадзейнае. Марванна ў панядзелак прыдзе.
Самым пераканаўчым доказам існавання разумнай цывілізацыі ў Сусвеце з'яўляецца той факт, што з намі дагэтуль ніхто не спрабаваў зкантактавацца.
Сустракаюцца двое сяброў. Адзін з іх гаворыць іншаму:
- Не ра-разумею, ча- ча- чаму м-м-м-мая с-с-сотавая к-к-к-кампанія д-д-д-дала м-м-не пр-прыз я-я-я-к леп-пшаму аб- б- бан-ненту.
Калі на "Беларусьфільме" скарацілі штат рэжысёр Пятрэнка пайшоў працаваць у шпіталь хірургам. Там ён выразаў у пацыянтаў слабыя і нецікавыя месцы.
лі на "Беларусьфільме" скарацілі штат рэжысёр Пятрэнка пайшоў працаваць у шпіталь хірургам. Там ён выразаў у пацыянтаў слабыя і нецікавыя месцы.
Ты пра каго сказала, што я казёл?
- Вы адкуль?
- З-пад Менску.
- Цяпер усе "з-пад Менску". Дакладней!
- Бішкек.
- Вы адкуль?
- Вы адкуль?
- З-пад Менску.
- Цяпер усе "з-пад Менску". Дакладней!
- Бішкек.
Дурні робяць – разумныя зарабляюць.
Страшней за законы ў Беларусі толькі практыка іх выкарыстання!
Ці ведаеце вы, што калі моль-самка есць футра, яна плача...
Новай двухтомнай кнігай скончылася спроба Дар’і Данцовай распісаць асадку.
Калі на рэкламных носбірах вашаго города пачалі з’яўляцца якіясці безсумленныя рожы, значыцца хутка выбары.
Ідэальны парадак у кватэры – перая прыкмета зламанага кампутара.
Муж кажа жонцы:
- Гэта праўда, што я абяцаў табе залатыя горы, калі мы абярэмся шлюбам, але ж пра паральную машыну размовы не было.
З развіццём у Беларусі нанатэхналогій, кожны жыхар краіны да 2010 года дарма атрымае па нанакватэры!
- Мужчына, які можа пераканаць жонку, што раскошная норкавая шуба яе
- Хто такі дыпламат?
- Мужчына, які можа пераканаць жонку, што раскошная норкавая шуба яе
робіць паўніць.
На сценцы жаночага інтэрнату добра абарудаваная сценка для спартовага скалалазання.
Бацька пытаецца ў сына:
- Як поспехі ў школе?
- Выдатна! Кантракт з пятым класам падоўжаны яшчэ на год!
- Чаму нявеста на вяселлі заўсёды ў белым?
- Гэта стандартны колер бытавой тэхнікі.
- Афіцыянт, што гэта паўзе па салату?
- Вітаміны!
- Тата, ты абяцаў схадзіць ў заапарк!
- Тата абяцаў, тата і схадзіў!
Камплiмент мужчыну:
- Добра з вамі, надзейна, а ў вас яшчэ шмат грошай засталося?
Самыя падуманыя дзяўчаты на дзіскатэцы выглядаюць хлопчыкаў, якія кепска танцуюць.
- Дед, раскажы як ты падчас вайны два самалёты збіў!!!
- Ну, не зусім збіў... Скажам так... Недазаправіў...
Вася, як ты патрапіў у бальніцу?
- Ведаеш, іду я па вуліцы... Гляджу здаровыя мужыкі абдымаюцца, цалуюцца... Я спытаў: Гэта гей-парад? Аказалася дзень ВДВ...
Самы кароткі анекдот: Едуць два міністры ў тралейбусе.
Высвятліць што-небудзь ў жанчыны немагчыма ў любым ўзросце. Дзявочая памяцьпаступова пераходзіць у жаночыя сакрэты, а яны ў сваю чаргу, у старчаскі скляроз.
Осаблівасць жаночых вачэй у тым, што яны здольная бачыць волас на кашульцы мужа за пяць метраў, але не ў стане разглядзець дзверы гаража нават у метры.
kljgnhbkljngblkjwn
Да адзесіта падыходзіць турыст з вялікім заплечнікам:
- Скажыце, калі ласка, калі я пайду па гэтай вуліцы, там будзе чыгуначны вакзал?
- Ведаеце, ён там будзе, нават калі вы туды не пойдзеце!
Нашых спартоўцаў вы пазнаеце па зялёных майтках і чырвоных кашульках. Астатнія лыжнікі апранутыя значна цяплей.
Аб’ява:
Пазнаёмлюся з Людай.
Людаед.
- Які ж беларус не любіць хуткай язды?
- Той на якім ездзяць!
Якая розніца паміж багатым швейцарцам і бедным швейцарцам? Бедны швейцарац вымушаны мыць свой Мерседес сам.
Архіёлагі знайшлі скелет маманту пад зямлёй на глыбіні 30 метраў. Гэта яшчэ раз даказвае, што маманты жылі ў норах.
- Калі мы ажэнімся, мілы, ў нас будуць трое дзяцей!
- Скуль ты ведаеш?
- А яны цяпер жывуць у маёй мамы.
- Дарагая, віно робіць цябе прыгажэйшай!
- Аже ж я не піла віна!
- Затое я піў!
Усё на свеце адносна. Вось, напрыклад, тыя сто даляраў, пра якія не ведае жонка, мне на шмат даражэй тысячы даляраў, пра якую яна ведае.
Жаніх звоніць ў дзверы сваёй нявесты. Дверы адчыняе малодшы брат. Убачыўшы жаніха, кліча сястру:
- Маша! Твая сініца ў руках прыйшла!
У краме:
- Раз вы ўжо ўзважылі свій палец, то нарэжце мне яго, калі ласка.
- Хто на свеце ўсіх мілей, усіх румяней і бялей?
- Сала.
Размова па тэлефону:
- Добры дзень, гэта Воля?
- Не, Волі няма ў хаце, а з вамі размаўляе яе сімпатычная, дліннаногая сястра.
Маці – шэсцігадоваму сыну:
- Ізноў ты ўпаў ў лужыну ў новых нагавіцах!
- Мамка, я ўпаў так хутка, што не паспеў іх зняць.
З ліст Лукашэнку:
“Было кепска, стала яшчэ горш. Зрабіце, каб было ізноў кепска!”
Той, хто храпіць, засынае першым.
Прапаршчык пастроіў роту навабранцаў і пытаецца пра адукацыю. Падыходзіць да першага:
- Іваноў!
- 7 класаў
- Добра.
Падыходзіць да другога:
- Пятроў!
- МГУ.
- Што мычыш? Чытаць ты хоць умееш?
Маленькая дзяўчынка пытаецца бацьку:
- Тата, а да таго, як ты ажаніўся на маме, хто табе казаў як вадзіць машыну?
Як хутка ляціць час... Не паспеў пачнуцца, як ужо спазніўся на працу.
Свята няма, вады няма, тэлефон не працуе, пошта таксама... Нарэшце запрацавала пошта! Прынеслі квіткі за электраэнэргію, ваду і тэлефон...
Чысцячы на кухні ужо дваццатую рыбу, жонка раздражнёна кажа мужу-рыбаку:
- Па-чалавечы цябе прашу! На рыбалцы пі водку!
П’яны муж звоніць у дзверы. Яму адчыняе жонка. Ён заходзіць, ціхенька зачыняе за сабой дзверы, паварочваецца спінай да жонкі і кажа:
- Мне на сёмы!
Жонка – мужу, які ўставіўся ў газету:
- Можаш ужо не гаварыць: “Так-так, угу, ага”. Я яшчэ дзесяць хвілінаў таму перастала размаўляць з табою.
Мужык вяртаецца з працы, жонка сустракае яго на двары.
- Ой, маша, ты? А я цябе не пазнаў!
- Багатай, значыцца, буду. Заробак давай!
Ангельская прымаўка: “Калі ледзі пакідае кабрыалет, кабыла адчувае некаторае палягчэнне”
Стары сябр лепш за новых двух.
З сяброўкамі ўжё наадварот.
У псіхіатара:
- Доктар, мне ўжо тры месяцы сніцца адна і тая ж жанчына.
- Ну і што?
- Надаела!
Аказваецца, усе дзіназаўры былі аднолькавыя, проста розныя архіёлагі збіралі іх па-рознаму!
- Добры дзень, бясплатны доктар!
- Добры дзень, невылячальна хворы пацыент...
- Спачатку мы здолеем плаціць вам толькі $150 у месяц, а пасля...
- Ведаеце, я лепей пасля зайду.
У мужчыны, які вяртаецца да хаты пад раніцу, прачынаецца талент казачніка.
Цяжка ўбачыць самастойную асобу ў чалавеку, якога пятнаццаць гадоў таму сажаў на гаршок.
Хлопец спазняецца ў оперу. Залятае ў зал, да яго падыходзіць капельдынер:
- Калі ласка, цішэй!
- А што, усе ўжо спяць?
Не хваліцеся, што вашая жонка лепшая за ўсіх: жанчышы могуць абзайздросціцца, а мужчыны захочуць пераканацца.
Мужык – жонцы:
- Наканец ты заехала правільна ў гараж, шкада толькі, што не ў наш.
- Мне вельмі не падабаецца ваш кашаль.
- Нічога не магу зрабіць, іншага ў мяне няма.
Гарбата па смаку, цукар па сумленню.
Беларускае тэлебачанне гэта маленькае акенца ў вялікі мусараправод.
Жанчына паведамляе, што ў чацьвёрты раз выходзіць замуж.
- Ізноў? – здзіўляецца тая. – Ты як дрэва: штогод новае кальцо...
Танны пакой жахаў: цёмна і паўсюду граблі
Адзіны доктар, які лічыць, што ў вас усё добра, працуе ў ваенкамаце.
- Дзяўчына, сядай, падязу!
- Няма часу, ісці трэба...
- Мы дзесяць гадоў на рынку! Ніяк тавар прадаць не можам!!
Адзін паляўнічы – іншаму:
- Ведаеш, у мяне вельмі дзіўны сабака. Калі я страляю, ён падае на зямлю і качаецца ад рогату!
- А што ён робіць, калі ты патрапіш?
- Не ведаю, ён у мяне ўсяго тры гады.
- Здаецца, дарагая, мы с табою неяк не зусім правільна вызначаем бяспечныя дні сказаў муж, забіраючы пятае дзіця з рабзільнага дому.
Экскурсавод звяртаецца да турыстаў:
- А цяпер, калі паважаныя дамы сціхнуць, то вы пачуеце роў Ніагарскага вадападу.
Бацька з сынам у заапарку.
- Папа, а гарыла з клеткі не выскачыць?
- Пайшлі, сынку, гэта яшчэ толькі каса.
- Калі ж, у рэшце рэшт, будзе лепей?
- А лепей ужо было!
Сядзіць хлопец на беразе Ніла, рыбу лапае. Спякота... Рыба не клюе. Гадзіну сядзіць, две – безвынікова. З рэчкі вынырвае кракадзіл і пытаецца:
- Спякотна?
- Так…
Са спадзеваннем у голасе:
- Дык, можа, іскупнешся?
Два студэнта перад іспытамі.
- Што чытаеш?
- Квантавую механіку.
- А чаму падручнік уверх нагамі?
- А якая розніца?
- Сяржант, праверце асабістую справу радавога Ленеца. Кожны раз пасля вучэбнай стрэляніны ён сцірае адбіткі пальцаў са зброі.
З пратаколу: Знаходзячыся ў нецвярозым стане спадар Фамін А.А. накінуўся і жорстка збіў групу АМАПу.
Калі ў пачатку індыйскага фільма на сценцы вісіць стрэльба, то пад канец фільма яна будзе плясаць ды спяваць.
- Добры вечар! Як ваш галаўны боль?
- Ой, пайшоў гуляць у карты.
- Як я ненавіджу Льва Талстога! “Вайну і мір” напісаў ажно на 4 томы!
- Ты што, чытаў?
- Не, ксерыў!
- Што таое 90-60-90?
- Язда міма ДАІшніка.
Я ўчора жонку на “Атэлла” вадзіў. Для прафілактыкі!
- Мужыкі, а ў мяне машына "дзевятка".
- Дык у цябе ж была "шасцёрка"?
- Перакулілася
Аб’ява: “Прадаю БелАЗ. Пасля аварыі забруджана правае кола”.
- Спадары прысяжныя засядальнікі! Сам факт таго, што абвiнавачаны выбраў мяне сваiм адвакатам, гаворыць пра тое, што ён цалкам неўмяняльны.
Навошта патрэбны абагрэў задняга шкла на “Ладах”? Для таго, каб рукі не мерзлі, калі піхаеш.
- Хочаш, пакажу фокус?
- Гадаваць пасля сам будзеш!
Аб'ява ў газеце:
Вызначым крыніцу ўсіх вашых няшчасцяў па фотаздымку цешчы.
- Мілы, заўтра ў нас дзень срэбнага вяселля! Можа закалем парсючка?
- А ён та ў чым вінаваты?
- Ты чаму не начаваў у хаце?
- Божа мой! Пяць гадоў кожную раніцу адно і тое самае!
У начным клубе.
- Дзяўчына, вы танчыце?
- Так.
- Дзякуй Богу! Я думаў, што вас токам шандарахнула.
Вовачка надзявае гумавыя боты.
Маці:
- Вовачка, на двары суха, бруду і калужынаў няма.
- А я знайду.
Жанчыну пытаюцца:
- Колькі вам гадоў?
- Бліжэй да 30, чым да 20.
- А канкрэтней?
- 50.
- Інспектар ДАІ Сідарчук. У вас апона сдулася і фара разбітая. З вас семсот тысяч рублёў.
- Прабачце, спадар Сідарчук, але ж мы такую інфармацыю за грошы не купляем.
Новая мадэль “ИЖ-кабриолет” на выставе ў Парыжу нанесла непапраўны ўдар па аўтамабілебудоўлі Няметчыны. Пэнкнуў ад рогату генеральны дырэктар канцэрна BMW.
Да голасу разума заўсёды прыходзіцца прыслухоўвацца, таму, што з усіх галасоў, ён самы ціхі.
Я такія сумкі з базару цягаю, што на мяне коні азіраюцца.
Сваіх клопатаў хапае, а тут яшчэ сусед машыну ў латарэю выйграў!
У абутковай краме:
- Скажыце, у вас ёсць кракадзілавыя боты?
- А які памер у вашага кракадылу?
Жонка ўвесь час гаворыць пра паездку на Канары. Нічога не маю супраць. Няхай гаворыць.
Мужык на раніцу вяртаецца дадому.
- Дзе ты быў, я ўсю ноч чакала, вачэй не заплюшчыла! - кідаецца на яго жонка.
Мужык, стомлена:
- А ты думаеш я спаў?
Ад’язджае аўтобус з прыпынку, а за ім мужык бяжыць і галяпуе:
- Спыніся!
Міласэрныя пасажыры давай шафёра штурхаць: спыніся, чалавек бяжыць, спазняецца мабыць. Мужык залятае ў салон і кажа:
- Таварышы пасажыры, падрыхтуйце квіткі, кантроль!
- Скажыце, у вас, мабыць, вельмі цесная кватэра?
- Да, сапраўды! А як вы здагадаліся?
- Ваш сабака махае хвастом не з боку ў бок, а зверху ўніз.
Закон шоу бізнесу: чым горшы голас у спявачкі, тым менш на ёй павінна быць вопраткі.
- Вася, а чаго гэта ў цябе усе патэльні без ручак?
Дык у мяне, Федзя, жонка - тэнісістка.
- Віцька, што здарылася?
- Мяне з інстытута выгналі.
- Не плач! Салдаты ня плачуць!
Жанчыны могуць захоўваць сакрэты. Толькі невялічкімі гурткамі па 20-30 чалавек.
Надпіс на шапіку:
"Зазірні, перад тым, як назвать мяне кабетай"
- Ало, доктар, дапамажыце. У маёй жонкі баліць галава і тэмпература.
- Высокая?
- Высокая! Метар восемдзесят тры!
Джэнтльмен гаворыць даме, сваёй суседцы:
- Мадам, я ўчора чуў, як вы спявалі.
- О, што вы, я проста забівала вольны час!
- Вы выбралі страшную зброю, мэм.
- Учора застаў сваю жонку ў ложку з нейкім французам!
- І што ты яму сказаў?
- А што я мог сказаць? Я ж у школе ангельскую вучыў!
Рабам давалі ежы і адёжы роўна столькі, колькі ім бы хапіла для таго, каб яны здолелі працягваць працаваць.
Нічога істотнага, у прынцыпах фармавання заробку, з той пары не змянілася.
- Алё! Я туды трапіў?
- Не, вы трапілі не туды. Вас паслаць куды трэба?
- Вам кава з каньяком?
- Без.
- Без каньяку?
- Без кавы.
Разумны чалавек вынайшоў кола, а яшчэ больш разумны - канапу.
У нашай сям'е раніцай зарадкай займаецца толькі мабільнік
Урад працуе добра. Гэта народ жыве кепска, бо не працуе ва ўрадзе.
- Госпадзі, як ты мяне напужала.
- На сябе паглядзі!
Цікава! Розум на планеце - велічыня пастаянная, а колькасць насельніцтва расце...
Калі ў вас жырны посуд, не карміце яго, няхай худзее...
Я ў армію не пайду па перакананнях... Я перакананы, што мне не спадабаецца!
За песні пад фанаграму трэба плаціць ксеракопіямі грошай.
Дарагія студэнты! Памятайце - грошы вырашаюць усё! Нават складаныя дыферэнцыйныя ўраўненні!
Абыходзячы ляжачыя граблі, вы страчваеце каштоўны вопыт.
Калі жанчына за рулём уключыла левы паварот, гэта яшчэ не значыць, што яна паедзе направа.
- Хадзіў учора правяраць IQ...
- І што сказалі?
- Шумы знайшлі...
- Мая дзяўчына мне сказала: толькі паспрабуй цяпер не жаніся!
- А ты што?
- Паспрабаваў. А потым не жаніўся...
- Што павінен рабіць падначалены за заробак у 100 даляраў?
- Нічога. І яшчэ крыху шкодзіць!
- Учора цешчу ў цір вадзіў.
- І як?
- Спрытная...
Студэнты - гэта людзі, якія балансуюць паміж арміяй і вышэйшай адукацыяй.
– У маёй жонкі самая кепская памяць у свеце.
– Усё забывае?
– Не, усё помніць!
Гультайства - вышэйшая форма праяўлення свабоды
Жанчына прыехала з курорта. Расказвае сяброўцы пры сустрэчы: “Курорт неблагі, але мужчын было надзвычай мала, таму многія жанчыны не адпачылі...”
Кіроўцу спыняе міліцыянт за правышэнне хуткасці. Кіроўца:: “Ну ўсё, зараз правы забяруць”. Даішнік: “Спорым на сто даляраў, што не забяру!”
У Расеі два кліматычных сезона - піўны і гарэлачны.
Ни одному американцу, англичанину, швейцарцу, немцу, австралийцу не
понять истошный, душераздирающий, душещипательный и волнующий крик жены, моющей посуду на кухне: "Ураааааааааа, горячую воду дали!"
Ученые установили, что самый понятный язык на Земле - китайский. Его
понимают 1,5 миллиарда человек.
Я вельмі добры. Але ў мяне ёсць адзін недахоп. Недахоп грошай.
– Я думаю, нашага кіроўцу трэба звольніць, ён мяне ўжо чацвёрты раз ледзь не забіў! – кажа жонка мужу.
– Ну навошта так спяшацца? Давай дадзім яму яшчэ адзін шанец!
Прыпынкі для транспарту спецыяльна распрацоўваліся для нашага надвор’я. Дызайнеры ўлічылі ўсё. На выпадак гарачыні зрабілі шкляныя дахі. На выпадак ветру – праёмы ў сценах. На выпадак мароза- жалезныя сядзенні.
КГБ аб’явіў тэндар на вытворчасць детектараў ілжы. Тендар выйграў
Мінскі завод паяльнікаў.
Навіны спорту: адкрыты VIР-спартзал, у які не пускаюць ў спартыўным адзенні!
Урад працуе добра... Гэта народ жыве дрэнна, таму што не працуе ва ўрадзе.
Пасля трансляцыі Еўрабачання-2006 у ЗША цяпер цэлае пакаленне амерыканцаў перакананы: дык вось якія яны – фіны!
Як вядома, Сталін вельмі любіў паліць.
Міністэрства аховы здароўя хацела яго папярэдзіць, але неяк пабойвалася, за сваё здароўе.
– Мілы, ты дзе?
– На паляванні
– А хто там так гучна дыхае?
– Гэта мядзведзь.
На добрай працы і сны цікавыя бачыш...
Позняй ноччу звоніць тэлефон. Жонка бярэ трубку.
- Каханая, гэта я. Іду дадому. Я не вельмі затрымаўся?
- Не, мілы.
- А можна я прывяду 5-6 сяброў?
- Так, каханы.
- Мы пасядзім, вып’ем...
- Канешне можна.
Мужчына раптам замаўкае, а пасля кажа: Прабачце, я, напэўна, памыліўся нумарам.
Жонка мужу: “Колькі разоў табе гаварыць! Калі малады чалавек просіць руку нашай дачкі, трэба проста сказаць “Так”, а не падаць на калені, цалаваць яму рукі і крычаць: “Выратавальнік вы наш!”...
У Беларусі, пачуўшы шум верталёта, на палі выходзяць нават непрацуючыя камбайны
Даішнік і даярка. Прафесіі розныя – прынцыпы аднолькавыя.
Жанчына прыйшла да ўрача са скаргай на галаўны боль. Урач параіў ёй выйсці замуж. Праз год яны выпадкова сустрэліся.
– Ну як, выйшлі Вы замуж?
– Так, дзякуй!
– А галава баліць?
– Не, цяпер яна баліць майму мужу!
Жонка мужу:
– Купі мне машыну, мілы, паездзім, свет паглядзім!
– Гэты ці той?
“А можа гэта не яны павінны былі атакаваць, а мы? Вось мы дурні, а не церарысты, зноў усё пераблыталі..."
Спыняе ў цэнтры Менску даішнік аўтамабіль, пытаецца:
– Прадукты вязецё?
– Не, наркотыкі!
– Тады праязжайце!
Вырашыў праверыць пільнасць беларускіх ахоўнікаў правапарадку. Увесь дзень хадзіў па горадзе, трымаючы дзве фігі ў кішэнях. Чатыры разы міліцыянты падыходзілі, пыталіся, чаму кішэні адтапыраныя. Давялося даставаць і паказваць.
У лася (дзіцячай забаўкі) адарваліся рогі. Пасля няўдалых спробаў прымусіць мужа іх прыклеіць жонка вырашыла прырабіць іх сама. Муж праходзіць каля яе і пытае:
– Мілая, чым гэта ты тут займаешся?
Яна, з жалезнай ноткай уголасе:
– Ды вось... для пачатку на ласях патрэніруюся!
Сантэхнік скончыў рамантаваць кран і кажа гаспадыні-бабульцы:
– Ну ўсё, бабуля, з цябе бутэлька.
– Міленькі, а мо я табе лепш грошы дам?
– Не, бабуля, мне грошы нельга, я прап’ю...
Хлопец угаворвае дзяўчыну:
– Маша, з’еш кавалачак торціка!
– Не хачу!
– Ну з’еш, смачны...
– Я не ем пасля шасці...
– Ну з’еш, калі ласка...
– Ды я ўвогуле салодкае не люблю...
– Еш, дурная! Там пярсцёнак у крэме, я ажаніцца з табой хачу!!!
Беларускія турфірмы абвесцілі пра новую прапанову кліентам: у Піцер па скарынаўскіх мясцінах...
Злавіў чалавек залатую рыбку, тая і кажа яму:
– Загадвай тры жаданні.
– Першае: многа грошай!
– Зроблена!
– Другое: гарэм, як у шэйха!
– Выканана.
– Трэцяе: ... злавіць цябе яшчэ разоў 200
Рэальная гісторыя.
Знаёмая прысніла сон, у якім бярэ інтэрв’ю ў Лукашэнкі:
– Скажыце, чаму Вы не размаўляеце на беларускай мове?
У адказ яна пачула:
– А дзе Вы бачылі прэзідэнтаў, якія размаўляюць па-беларуску?..
Прыйшоў пацыент да ўрача, скардзіцца на нездароўе.
Урач яму:
– Так, глытаем шрубы...
Пацыент праглынуў. Зніякавеў увесь. Боль страшэнны.
Урач:
– Што, баліць?
– Ага, ажно зоркі ў вачах!
– Так, усё зразумела, алергія на шрубы...
Урач:
– Сэрца баліць, нервы ніякія, печань павялічаная. Мяркуючы па ўсім, жыць засталося лічаныя дні... Ды што я ўсё пра сябе, ды пра сябе! А Вы, хворы, на што скардзіцеся?..
У рэстаране мужчына раптам гаворыць:
– Ніхто часам не страціў пачку грошай, стужкай перавязаных?
Адзін тут жа падбягае з крыкам:
– Так, гэта я страціў!!!
– Вось, я стужку знайшоў...
Ідзе ўрок божага закона. Поп пытаецца ў вучня:
– Сакажы, хто быў першым чалавекам?
– Адам.
– А якое страшнае пакаранне на яго паслаў Бог?
– Еву.
– Учора ў мяне ў кватэры пабываў злодзей. Уяўляеш, нічога не ўзяў, на стале пакінуў 10 даляраў і запіску: “Так жыць нельга”.
Дзяўчына паехала ў Амерыку ў госці да сяброў. І там у яе разбалеліся зубы. Давялося ёй ісці ў муніцыпальную клініку да стаматолага. Доктар агледзеў яе рот, а затым спагадліва спытаў: "Вас што, катавалі"?
Два браканьеры:
– Учора злавіў вялізнага шчупака. Закінуў яго на спіну і іду дахаты.
– Ну і?
– А тут з-за кустоў – інспектар рыбнагляду!
– Ну?!
– А я шчупака са спіны – ды ў кішэню!
– Дзіўна, што ў самых вялікіх дурняў самыя прыгожыя жонкі! – сказаў муж.
– Ліслівец, – усміхнулася яму жонка…
- Вось ажэнішся, сынок, тады зразумееш, што такое сапраўднае шчасце!
- Сапраўды?
- Так, але ўжо будзе позна...
Сям’я з пяці студэнтаў здыме пакой. Альбо ложак. Альбо куток у ложку.
– Бабуля! Колькі кіламетраў да суседняй вёскі?
– Усё жыццё пяць было. А потым спецыялісты панаехалі, мералі тут мералі і намералі сем. Вось цяпер з-за іх два лішніх кіламетры ходзім.
Два мужчыны ў камуналцы:
– Ведаешь, чым адрозніваецца фіранка ад туалетнай паперы.
– ?! Не.
– Ага, дык значыць, гэта ты!!!!
Школа. Стаіць мужчына, апёршыся на падваконне.
Падыходзіць да яго жанчына і кажа:
– Што, дзіця чакаеце?
– Ды не, я заўсёды такі тоўсты.
– Каханы, ты мог бы здрадзіць мне з другой жанчынай?
– Угаварыла.
Маладая жанчына ў гінеколага?
– Я другі год замужам, аднак вось няма дзіця...
– Распранайцеся і кладзіцеся на кушэтку.
– Доктар, але я хацела б дзіця ад мужа...
– Ты ведаеш, сёння зранку мне было так дрэнна, што я вырашыў звесці рахункі з жыццём, выпіўшы 100 таблетак аспірына.
– І што?
– Калі я выпіў другую, я адчуў сябе значна лепш.
Савецкі саюз. 1958 год. Конкурс на лепшы палітычны анекдот у гонар юбілея
Сталіна.
3-ая прэмія – 3 гады агульнага рэжыма.
2-ая прэмія – 7 гадоў строгага рэжыма + 5 год па сталінскіх месцах.
1-ая прэмія – сустрэча з юбілярам.
- Што можа быць больш агідным, чым адкусіўшы яблык, убачыць там чарвяка?
- Адкусіўшы яблык, убачыць там палову чарвяка...
– Чаму ты вырашыў, што КГБ устанавіў у тваёй кватэры падслухоўваючы жучок?
– У мяне ў кватэры з учорашняга дня на адну шафу стала больш!
Самым складаным з вечных пытанняў з’яўляецца не “Што рабіць?” альбо “Хто вінаваты?”, а “Дзе ты быў?”
Званок у службу тэхпадтрымкі:
– Дзячына, а што мне зараз рабіць?
– Набярыце шэсць нулёў?
– Якія шэсць нулёў?
– Ды любыя!
Настаўнік – вучню:
– Запомні: разумны чалавек заўсёды сумняецца. Абсалютна ўпэўнены
толькі ідыёт.
– Вы думаеце?
– Абсалютна ўпэўнены!
Новая акцыя дэканата.
Сабяры тры хвасты і ты зможаш абсалютна бясплатна памяняць іх на новыя кірзавыя боты.
Муж з жонкай глядзяць фільм жахаў. На экране з’яўляецца жах. Жонка:
– Ой мама...
Муж:
– Што, пазнала сваю маці, так?
На тры рэчы можна глядзець бясконца: на агонь, на ваду, і на тое, як паркуецца жанчына.
– Адчыніце дзверы! Міліцыя!
– А ў вас ужо і адчыніць няма чым? Давялі краіну...
Акула - 1500! - Панда - 24! - Чалавек - 32! - 32 - гэта норма!
– Блін! Я панда!
– Дзяўчаткі! Я зрабіла сабе пластычную аперацыю. Вось тут падцягнула, тут прыбрала... Яшчэ і на сумачку засталося!
– Парай, што купіць жонцы на дзень народзінаў?
– А ці не прасцей табе спытаць у яе самой?
– Нуу... такіх грошай у мяне няма.
Скупы плоцiць двойчы. Хачу працаваць у скупога...
- Зноў гэты цяжар ў жываце. Напэўна, экзамены, стрэс.
- Добра, Даша, хопiць сябе супакойваць.
Iнтэрнэт-выданне pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.
Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.
|