|
НОВАЕ 31.12.2008
Гараскоп для Беларусі на 2009 год
Паводле народнага звычаю Новы год – гэта пара варажбы. Мы вырашылі запытаць, якім будзе 2009 год для Беларусі. Гараскоп паставіў астроляг Пётр Пятроўскі.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
Адліга ў польска-беларускіх адносінах
2008 год стаў годам адлігі ў польска-беларускіх стасунках. Да рэкордных лічбаў вырас таваразварот і аднавіліся палітычныя кантакты на вышэйшым узроўні. Аднак далейшае паляпшэньне адносінаў залежыць ад таго, як будзе складвацца сытуацыя ў Расеі.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
2008 год для нацыянальных меншасьцяў
У нашым эфіры мы часта распавядаем пра дзейнасьць дзьвюх нацыянальных меншасьцяў: польскай у Беларусі ды беларускай у Польшчы. На заканачэньне старога й пачатак новага году прынята падводзіць вынікі. Таму надышла пара падвесьці вынікі дзейнасьці і ў гэтай галіне грамадзкага жыцьця.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
Адмоўнае сальда ў гандлі з Расеяй перавысіла 11,5 мільярдаў даляраў
Адмоўнае сальда Беларусі ў зьнешнім гандлі з Расеяй у студзені—кастрычніку 2008 году склала 11 млрд. 577,3 млн. даляраў ЗША. Аб гэтым паведамляе агенцтва БелаПАН са спасылкай на дадзеныя прэс-службы Міністэрства эканомікі.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
26-ая гадавіна прыпыненьня ваеннага становішча
Сёньня мінае 26-ая гадавіна прыпыненьня ваеннага становішча, уведзенага ў Польшчы 13 сьнежня 1981 г. Краінаю ў той момант кіравала Рада нацыянальнага вызваленьня на чале з генэралам Войцехам Ярузэльскім.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
Фатальная спакуса ўварваць дурніцу ў Масквы
Украіна абвесціла, што не гарантуе паставак расійскага газу ў Еўропу. Цяпер становіцца болей зразумелай паблажлівасць Масквы ў дачыненні да Беларусі. Адразу дзве газавыя вайны — гэта было б занадта.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
МВФ дае Беларусі крэдыт 2,5 млрд даляраў
Беларусь зможа атрымаць першыя 800 млн даляраў ужо ў студзені. Платай за крэдыт стане дэвальвацыя рубля і абмежаванне зарплаты ў дзяржаўным сектары.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
2,5 мільярда даляраў ад МВФ ураду пад ёлачку
Місія Міжнароднага валютнага фонду й урад Беларусі дасягнулі пагадненьня пра эканамічную праграму тэрмінам на 15 месяцаў, у рамках якой Беларусі будзе вылучаны стабілізацыйны крэдыт у памеры каля 2,5 мілярда даляраў.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
Шэраг прадпрыемстваў Ліды - у стане эканамічнага калапса
Шэраг прадпраемстваў Ліды, другога па велічыне прамысловага патэнцыялу горада Гарадзенскай вобласці, напярэдадні новага года знаходзіцца ў стане эканамічнага калапсу. Кіраўніцтва рэгіёна прызнае гэты факт, але не бачыць выйсця са складанай сітуацыі.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
Уначы да мінус 16
Прагноз надвор'я ў Беларусі на 1—3 студзеня 2009 года
далей
НОВАЕ 31.12.2008
Кіраўніцтва гродзенскіх памежнікаў не ведае пра смерць 2-х падначаленых
Кіраўніцтва Гарадзенскага памежнага атрада як і камандаванне памежных войскаў утойваюць смерть 2 салдат тэрміновай службы, якіх напярэдадні новага года знайшлі павешанымі ў лесе на беларуска-польскай мяжы.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
Анатоль Лябедзька: «Мне заўсёды казалі, што я ўпарты, як Бык…»
Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька нарадзіўся ў Год Быка і чакае ў наступным годзе для сябе толькі добрых навін.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
Навагодні зварот Аляксандра Мілінкевіча
Дарагія суайчыннікі, шаноўныя сябры!
далей
НОВАЕ 31.12.2008
Быкі патрапілі ў эканамічны крызіс
Як стала вядома карэспандэнту Пагоні, нягледзячы на тое, што наступны год - Год Быка, многія людзі ў вёсках стараюцца пазбавіцца ад гэтых дамашніх жывёлін.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
Будзьце пры памяці!
У навагоднюю ноч мінская міліцыя абяцае адвезці п’янага чалавека дадому, калі той будзе здольны назваць свой дамашні адрас.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
Нарэшце ўстаноўлены помнік Вінцэнту Гадлеўскаму
Пасля другой спробы ён размясціўся якраз на тым месцы, дзе быў расстраляны грамадскі дзеяч, публіцыст, каталіцкі святар.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
Пра "спаленыя" Арміяй Краёвай вёскі
Мяне прасілі выказацца наконт “спаленых польскай АК вёсак”. Хоць абяцаў, але часу каб напісаць паважны артыкул на гэтую тэму на працягу года не знайшлося... І ўсё ж вырашыў на прыканцы года, хоць па вершках, зрабіць гэта. Каб не перакладаць на наступны год :-)
далей
НОВАЕ 31.12.2008
Польскія й беларускія навагоднія традыцыі
Цэнтральным элемэнтам у гадавым сьвяточным цыклі зьяўляюцца Калядныя сьвяты: Божае Нараджэньне й Новы год. Мы пацікавіліся, якія існуюць сьвяточныя традыцыі ў Польшчы й Беларусі.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
З надзеямі на лепшае
Мінуў яшчэ адзін год. Аматары гучных назваў ужо ахарактарызавалі яго як год сусветнага фінансавага крызісу. Кажуць, што высакосныя гады больш за усё нясуць бяды. Прынамсі, так сцвярджаюць сухія статыстыкі.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
Час на двухмоўнае Падляшша
Каб паказаць нашым самаўрадаўцам і звычайным грамадзянам на прыкладзе заходніх і ўсходніх краін Еўропы, выбраных гмін у Польшчы, дзе жывуць немцы, літоўцы, кашубы ці лэмкі, як важнай з’яўляецца сімволіка месца (назвы мясцовасцей на двух або трох мовах на ўказальніках, двухмоўныя назвы рэк, азёр, дзе адной з моў выступае мова нацыянальнай меншасці), якая павінна спрычыняцца да падтрымання нацыянальнай свядомасці беларусаў Беласточчыны, турыстычнага развіцця, а ў некаторых выпадках і да гаспадарчага зруху ў паасобных нашых гмінах, 19 снежня ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы Звязам беларускай моладзі быў наладжаны семінар „Двухмоўныя назвы ў Еўрасаюзе — магчымасці і шанцы”, які папярэдзіла адкрыццё фатаграфічнай выстаўкі „Двухмоўная Еўропа”.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
Лідэры прадпрымальнікаў незадаволены. Кожны па-свойму…
Пасля вядомага прэзідэнкага указа прадпрымальнікі пачалі па-рознаму выказваць сваю незадаволенасць.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
“Наша Украіна” перасцерагае ад беларускай дыктатуры
Моладзевы саюз “Наша Украіна” заклікаў усіх аб’яднаць намаганні, каб дапамагчы беларусам.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
Анатоль Капскі: «Не шукайце ў нашай камандзе феномен…»
У спартыўных колах «Чалавекам году» прызнаны старшыня праўлення футбольнага клуба БАТЭ Анатоль Капскі.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
Беларускія ўлады шукаюць саюзнікаў у Вільнюсе
Еўрасаюз спадзяецца, што Беларусь скарыстае прапанаваныя магчымасці наладзіць адносіны з аб'яднанай Еўропай у цэлым і кожнай з яе краін паасобку. Чарговы раз аб гэтым у Мінску гаварыў міністр замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас. Свае надзеі на яго візіт ускладалі і беларускія ўлады.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
Міністр замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас: Я прыехаў у Мінск для таго, каб мы стваралі агульную будучыню аб'яднанай Еўропы
29 снежня ў Мінску адбыліся перагаворы міністра замежных спраў Літвы Вігаўдаса Ушацкаса з беларускім калегам Сяргеем Мартынавым і кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімірам Макеем.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
У лютым 2009 года ў Каўнасе адбудзецца пасяджэнне беларуска-літоўскай міжурадавай камісіі па эканоміцы
У лютым 2009 года ў Каўнасе адбудзецца пасяджэнне беларуска-літоўскай міжурадавай камісіі па эканоміцы. Пра гэта паведаміў журналістам міністр замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас 29 снежня пасля заканчэння сустрэчы са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым у Мінску.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
Адносіны Украіны і Літвы дасягнулі ўзроўню стратэгічнага партнёрства, заявіў кіраўнік украінскага МЗС
Адносіны Украіны і Літвы дасягнулі ўзроўню сапраўднага стратэгічнага партнёрства. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Украіны Уладзімір Агрызка паводле вынікаў перамоў з літоўскім калегам Вігаўдасам Ушацкасам 26 снежня, перадае УНІАН.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
У ЕС Cанта Клаус зарабляе ад 25 еўра за візіт
Санта Клаус на навагоднія святы ў краінах Еўрасаюза зарабляе за адзін візіт да дзяцей ад 25 еўра.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
Людзі баяцца падпісвацца супраць будаўніцтва АЭС
Сёньня, 30 сьнежня, у Горадні ў грамадзкім прэс-клюбе адбылася дыскусія, прысьвечаная будаўніцтву Астравецкай атамнай электрастанцыі. Удзельнікі зрабілі выснову: адзінае, што сёньня магчыма яшчэ зрабіць, — гэта наладзіць грамадзкі кантроль і абмеркаваньне праекту. Пакуль што астравецкая ўлада агітуе на сходах насельніцтва за выгоды, якія будуць атрыманыя ад будаўніцтва АЭС, але не дазваляе грамадзкасьці абмяркоўваць яго зьнізу. Тым часам АЭС каля Астраўца — гэта не мясцовая праблема, яна агульнанацыянальная, зазначылі ўдзельнікі грамадзкага прэс-клюбу.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
Пераслед за сатэлітарныя антэны
Гарадзенскія ўлады працягваюць пераслед жыхароў горада, якія адмаўляюцца здымаць сатэлітарныя антэны. Людзі пачалі атрымліваць позвы, паводле якіх іх запрашаюць на размову дзеля таго, каб папярэдзіць аб незаконнасці ўсталявання “талерак” на фасадах дамоў.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
У "Лідскага піва" змяніўся ўладальнік
У склад акцыянераў прадпрыемства “Лідскае піва” увайшоў фінскі канцэрн “OLVI” , якому цяпер належыць 51% акцый. Такім чынам, адзін з самых знакамітых бровараў краіны набыў новага гаспадара, у першачарговых планах якога -ажыццяўленне тэхнічнага пераўзбраення прадпрыемства.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
“НЁМАН” ЧАКАЮЦЬ У РАСІІ
Дзіцячая каманда гарадзенскага “Нёмана” возьме ўдзел у прэстыжным хакейным турніры ў Расіі.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
Куба непадалёк
У першы дзень новага году на Кубе будзе адначацца нацыянальнае свята – 50 год ад часоў рэвалюцыі. Негледзячы на вялізарную адлегласць Беларусь шмат чаго лучыць з гэтай краінай. Нават сярод тых, хто дапамагаў прыйсці да ўлады Фідэлю Кастра знайшліся беларусы. Як разьвіваюцца сёньня адносіны Кубы і Беларусі, на што “Беларусбанк” вылучыў кубінцам крэдыт і што з беларускіх тавараў карыстаецца найбольшым попытам на далёкай выспе свабоды – у рэпартажы нашага карэспандэнта.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
Мытная пошліна на ўвозімую ў Беларусь расійскую нафту знізіцца да $42,4
Мытная спецпошліна на ўвозімую ў Беларусь расійскую нафту з 1 студзеня 2009 года зменшыцца з $64,4 да $42,4 за 1 т. Гэта звязана са зніжэннем у Расіі стаўкі экспартнай пошліны на нафту з 1 студзеня да $119,1 за 1 т, да якой стаўка для Беларусі разлічваецца ў 2009 годзе з каэфіцыентам 0,356. Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
У Светлагорскім раёне адкрыта старажытнае радовішча лёгкай нафты
У Светлагорскім раёне 27 снежня адкрыта старажытнае, перафармаванае радовішча лёгкай нафты.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
Праезд аўтаперавозчыкаў праз мытныя пункты пропуску Літвы і Латвіі з 1 студзеня можа ўскладніцца
Праезд аўтаперавозчыкаў праз мытныя пункты пропуску Літвы і Латвіі з 1 студзеня 2009 года можа ўскладніцца. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Андрэй Планін.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
Нацбанк Беларусі ўвёў у абарачэнне пяць сярэбраных памятных манет
Нацыянальны банк Беларусі 30 снежня 2008 года ўвёў у абарачэнне сярэбраныя памятныя манеты "Прападобны Серафім Сароўскі", "Прападобны Сергій Раданежскі", "Свяціцель Мікалай Цудатворца", "Велікамучанік і лекар Пантэлеімон", "Прападобная Ефрасіння Полацкая" серыі "Праваслаўныя святыя" — наміналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 г, дыяметрам 32 мм.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
ЗША прымуць рашэнне аб санкцыях супраць «Белнафтахіма» увесну
Да 4 сакавіка будзе прынятае рашэнне аб падаўжэнні ці прыпыненні амерыканскіх эканамічных санкцыяў.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
Закон аб мовах стане на 1/34 больш беларускім
Пасьля звароту дэлегатаў X зьезда “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” ў Савет міністраў Міністэрства адукацыі падрыхтавала папраўкі ў закон аб мовах.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
В. Акудовіч: 2008 - год рэвалюцыі зьверху ў Беларусі
Якія сэнсы, якія тэндэнцыі хаваліся за мільгаценьнем падзеяў 2008 году? На гэтае пытаньне “Праскага акцэнту” адказваюць: філёзаф Валянцін Акудовіч, палітолягі Аляксандар Класкоўскі і Віталь Сіліцкі, паліттэхноляг і публіцыст Аляксандар Фядута, эканаміст Аляксандар Чубрык і рэдактар газэты “Советская Белоруссия – Беларусь сегодня» Павал Якубовіч.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
Сябры. Неспалучальнае
Песні пра будатрады і на словы Зянона Пазняка на адным дыску. - Дыскаграфія. Песні Ігара Лучанка ў выкананьні ансамблю «Сябры», Вігма, 2008. Піша Сяргей Будкін.
далей
НОВАЕ 31.12.2008
Нараджэнне БССР
Утварэнне Беларускай ССР: унутраныя i знешнiя фактары. Піша ў «Звяздзе» акадэмік Міхаіл Касцюк.
далей
30.12.2008
Лоўкасць рук нацыянальнай статыстыкі
альбо Паскарэнне на тле запавольвання. Піша эканаміст Аляксандр Чубрык.
далей
30.12.2008
Адміністрацыя нацпарку пераехала ў дырэктарскую вёску
Адміністрацыйны аддзел Нацыянальнага парку “Прыпяцкі” пераведзены з Турава, дзе быў заўсёды, у вёску Ляскавічы. У зьвязку з гэтым больш як палова супрацоўнікаў навуковага аддзелу звольніліся. На думку некаторых зь іх, адміністрацыйны аддзел перанесены ў Ляскавічы, каб зручней было дырэктару парку — Сьцяпану Бамбізу.
далей
30.12.2008
Д. Мур: “Каманда Абамы разумее сытуацыю ў Беларусі”
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур выказаў спадзеў на нармалізацыю адносін паміж Менскам і Вашынгтонам у 2009 годзе.
далей
30.12.2008
Пад новы год з газам
Сёньня ў Маскве беларуская дэлегацыя праводзіць перамовы па цэнах на расейскі газ у 2009 годзе.
далей
30.12.2008
У 2009 годзе будзе чарговая амністыя асуджаных
Праект закону "Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў" накіраваў на разгляд у Палату прадстаўнікоў Аляксандр Лукашэнка. Паводле папярэдніх разлікаў Міністэрства ўнутраных спраў, у выніку запланаванай амністыі з папраўчых установаў зачыненага тыпу могуць быць вызваленыя каля 2495 чалавек, а з папраўчых установаў адчыненага тыпу - 1849.
далей
30.12.2008
Міністр унутраных спраў не будзе спаць, пакуль не раскрые справу аб выбуху
Міністр унутраных спраў Беларусі генерал-лейтэнант міліцыі Ўладзімір Навумаў заяўляе, што раскрыццё злачынства, звязанага з выбухам у Мінску 4 ліпеня, з'яўляецца прыярытэтнай задачай МУС на наступны год.
далей
30.12.2008
„Газпром” вызначыў Украіне час на ўрэгуляваньне доўгу
„Газпром” патрабуе, каб Украіна да 1 студзеня 2009 г. урэгулявала запазычанасьць за пастаўлены газ і падпісала новы кантракт, - паведаміў сёньня кіраўнік газавага холдынгу Аляксей Мілер. Калі Ўкраіна з 1 студзеня 2009 г. пяройдзе на рынкавыя цэны, то кошт газу для яе будзе складаць 418 дал. за 1 тыс. куб. м.
далей
30.12.2008
Асноўныя палітычныя падзеі 2008 году
Беларускія экпэрты называюць самыя важныя палітычныя падзеі ў 2008 годзе, якія паўплывалі на сытуацыю ў Беларусі і ў сьвеце. Гэта сусьветны фінансавы крызыс, вайна ў Грузіі ды пачатак трансфармацыі беларускага палітычнага рэжыму.
далей
30.12.2008
З 1 студзеня мяняецца мінімальная заробная плата
З 1 студзеня мяняецца мінімальная заробная плата. Урад Беларусі зацьвердзіў месячную мінімальную заробную плату на ўзроўні 229 тысяч 700 рублёў, мінімальная аплата за гадзіну працы – 1 тысяча 360 рублёў.
далей
30.12.2008
Радзім Гарэцкі: Мне вельмі пашанцавала ў жыцьці
Нядаўна Радзім Гарэцкі – сын акадэміка Гаўрылы Гарэцкага й пляменьнік літаратара Максіма Гарэцкага адзначыў юбілей – 80-годзьдзе з дня нараджэньня. Радзім Гаўрылавіч – акадэмік беларускай і расейскай Акадэміяў навук, двойчы запар абіраўся кіраўніком грамадзкай арганізацыі “Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”.
далей
30.12.2008
Эўразьвяз чакае ад Беларусі крокаў па будаваньні адкрытага грамадзтва
„Эўразьвяз чакае ад Беларусі крокаў па будаваньні адкрытага грамадзтва. Мы спадзяемся, што такія крокі будуць зробленыя,” – заявіў міністар замежных справаў Летувы Вігаўдас Ушацкас, адказваючы на пытаньні журналістаў па выніках перамоваў з кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Мартынавым і кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімерам Макеем.
далей
30.12.2008
Вігаўдас Ушацкас наведаў Беларусь
Эўразьвяз і Летува чакаюць у новым годзе крокаў па дэмакратызацыі Беларусі, - заявіў у панядзелак міністар замежных спраў Летувы Вігаўдас Ушацкас. Падчас свайго візыту ў Менск ён сустрэўся зь кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімерам Макеем, зь міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым, а таксама з прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай апазыцыі.
далей
29.12.2008
У гарадзенскіх аптэках няма польскіх лекаў
У гарадзенскіх аптэках хворыя на сэрца ўжо больш за тыдзень ня могуць набыць польскіх лекаў Molsidominum.
далей
29.12.2008
У МАСКВУ ТАННА І ХУТКА
Учора прададзены першы квіток на першы пасажырскі авіярэйс Масква-Гродна авіякампаніі “Атлант-Саюз”.
далей
29.12.2008
ГАНДЛЮЙ СВАІМ
Недахоп тавараў айчыннай вытворчасці ў гродзенскім гіпермаркеце “АЛМІ” заўважыў кіраўнік камітэту дзяржкантролю Зянон Ломаць.
далей
29.12.2008
БАРМЭНАЎ І АФІЦЫЯНТАЎ БУДУЦЬ РЫХТАВАЦЬ ВА ЎНІВЕРСІТЭЦЕ
Школа турызму і гасціннасці Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы распачынае падрыхтоўку касіраў, барменаў, афіцыянтаў, кандытараў і павароў.
далей
29.12.2008
ЦУКЕРКІ ДЗЕЦЯМ НА КАЛЯДЫ
Салодкія падарункі для выхаванцаў дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця ў Парэччы падрыхтавала Таварыства беларускай школы.
далей
29.12.2008
ЗАПЫТАЙЦЕСЯ Ў СПЕЦЫЯЛІСТАЎ
Праблемы, звязаныя з будаўніцтвам АЭС на Гродзеншчыне, абмяркуюць 30 снежня на паседжанні гродзенскага грамадскага прэс-клуба.
далей
29.12.2008
У Літве астравецкай АЭС ня радыя
Літоўскае грамадзтва занепакоена плянамі Беларусі пабудаваць атамную электрастанцыю побач зь мяжой Літвы. Пра гэта заявіў журналістам 29 сьнежня міністар замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас пасьля перамоў зь беларускім калегам Сяргеем Мартынавым і кіраўніком прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўладзімірам Макеем.
далей
29.12.2008
Летува баіцца за сваё энэргетычнае забесьпячэньне
Летува баіцца за сваё энэргетычнае забесьпячэньне пасьля закрыцьця Ігналінскай АЭС, што заплянавана пад канец будучага году.
далей
29.12.2008
Пытанне будаўніцтва АЭС, аказваецца, не ў кампетэнцыі кіраўніка дзяржавы
Прымаючы рашэнне аб будаўніцтве АЭС на Астравецкай пляцоўцы, чыноўнікі адмовіліся ад кансультацый з навукоўцамі.
далей
29.12.2008
Крэдыты ў валюце хутка знікнуць зусім
Беларускія камерцыйныя банкі будуць прытрымліваца рэкамендацыяў Нацбанка і спыняць выдачу валютных крэдытаў, упэўнены экс-кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч.
далей
29.12.2008
Славакія з 1 студзеня далучыцца да зоны еўра
З 1 студзеня Славакія ўвядзе еўра, як адзіную грашовую адзінку Еўрапейскага Звяза. У сваю чаргу еўра адсвяткуе 10 гадоў з дня стварэння.
далей
29.12.2008
А.Астаповіч: Высяленне не паўплывае на дзейнасць арганізацыі
Старшыня Дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч лічыць, што нядаўняе высяленне арганізацыі з ранейшага будынку аніяк не паўплывае на яе дзейнасць, паводле старшыні, сябры Таварыства ўжо даўно прадугледжвалі такую сітуацыю і былі да яе цалкам прыгатаваныя.
далей
29.12.2008
Літоўскі міністр Ушацкас гаварыў у Менску пра еўраінтэграцыю Беларусі
Міністр замежных справаў Літвы Вігаўдас Ушацкас гаворыць, што яго краіна вітае крокі Беларусі па інтэнсіфікацыі адносінаў з Еўрасаюзам, але таксама чакае ад Менска руху ў кірунку пабудовы адкрытага грамадства. Эксперты, ацэньваючы візіт у Беларусь кіраўніка літоўскага знешнепалітычнага ведамства адзначаюць, што Вільня пачынае граць усё больш важную і актыўную ролю на беларускім напрамку.
далей
29.12.2008
У Менску ўшанавалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій
Ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам адбылося памінанне ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Гэтая акцыя стала ўжо традыцыйнай – яна праводзіцца штомесяц 29 чысла і ладзіцца сіламі актывістаў Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
далей
29.12.2008
Пуцін: У крызісны час Расея павінна падтрымаць сваіх суседзяў
Расея ў крызісны час «павінна стаць ключавым гарантам эканамічнай стабільнасці на постсавецкай прасторы».
далей
29.12.2008
МЗС Чэхіі: «Трэба падвесці рысу і зразумець, што Расея — сусед, але не партнёр»
«Палітыка Усходняга партнёрства — адзін з прыярытэтаў чэшскага старшынства», — заявіў у інтэрв'ю германскаму выданню «Вельт» міністр замежных справаў Чэхіі Карэл Шварцэнберг.
далей
29.12.2008
Хто зойме пасаду Генеральгана сэкратара NATO?
Радаслаў Сікорскі зьяўляецца найлепшым кандыдатам на пасаду Генеральгана сэкратара NATO – напісаў у суботнім нумары ангельскі штотыднёвік „The Economist”.
далей
29.12.2008
Амаль 1 мільён брытанцаў страціць працу ў 2009 г.
Да красавіка 300 тысяч брытанцаў страцяць працу, а двойчы большая колькасьць будзе звольненая да канца 2009 году – піша газэта „Daily Mail”. Выданьне спасылаецца на эканамістаў зь Інстытуту кіраваньня кадрамі.
далей
29.12.2008
Беларусы даўжэй за іншых турыстаў адпачываюць у латвійскай Юрмале
Амаль 4 тысячы беларускіх турыстаў адпачылі сёлета ў латвійскай Юрмале. Па колькасці наведвальнікаў гэтага курортнага гарадка беларусы займаюць дзявятае месца. А вось па працягласці адпачынку — першае, паведамляе сайт BizNews.lv са спасылкай на Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне Латвіі.
далей
29.12.2008
Эканамісты прагназуюць зніжэнне курсу еўра ў 2009 годзе
Эканамісты прагназуюць зніжэнне курсу адзінай еўрапейскай валюты ў 2009 годзе, паведамляе РИА Новости са спасылкай на амерыканскую газету Wall Street Journal.
далей
29.12.2008
Меркаванне экспертаў: «Дэвальвацыя беларускага рубля непазбежная»
Да канца года курс даляра не перавысіць 2200 рублёў. А вось што будзе далей?
далей
29.12.2008
Калі крызіс дасягне “дна”?
Якімі будуць маштабы эканамічнага крызісу ў Беларусі і яго сацыяльныя наступствы? Якой будзе рэакцыя насельніцтва на крызіс? Якім можа быць адказ апазыцыі на выклік крызісу?
далей
29.12.2008
Тбілісі, Кіеў, Менск...
Міністар замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас падчас сёньняшняга візыту ў Менск заявіў журналістам, што Эўразьвяз і Літва чакаюць у новым годзе крокаў па дэмакратызацыі Беларусі.
далей
29.12.2008
Хто першы стане дэмакратызатарам Беларусі?
Сёньняшні рабочы візыт у Менск міністра замежных спраў Літвы Вігаўдаса Ўшацкаса стаў далёка ня першым кантактам высокапастаўленых чыноўнікаў краінаў Эўразьвязу зь беларускімі ўладамі. Гісторыя гэтых сустрэч.
далей
29.12.2008
АдВУПілі
У 2009 годзе АПК краіны будзе арыентавацца не на вал, а на павышэнне рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі.
далей
29.12.2008
І моцны мае права на самаабарону
Цягам сямі год сотні тысяч ізраільскіх грамадзян на поўдні краіны жывуць пад пастаяннай пагрозай ракетнага абстрэлу з Сектара Газа.
далей
29.12.2008
Станіслаў Багданкевіч: “Гарантыю на банкаўскія ўклады магу даць толькі на паўгода”
Экс-старшыня Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч кажа, што напачатку наступнага года можна несці і захоўваць грошы ў банках.
далей
29.12.2008
Жанчыны просяць стварыць Грамадскую камісіі па перагляду крымінальных і грамадзянскіх спраў
Група жанчын, якія пацярпелі ад асабліва цяжкіх злачынстваў, нязгодныя з рашэннямі па сваіх грамадзянскіх і крымінальных справах, прапаноўвае беларускім грамадзянам далучыцца да іх калектыўнага звароту.
далей
29.12.2008
«Камітэт дзяржкантролю павінна зацікавіць наша інфармацыя…»
Бацькі падманутых спартменаў звярнуліся ў Камітэт дзяржаўнага кантролю з просьбай праверыць факты карупцыі сярод чыноўнікаў Міністэрства спорту.
далей
29.12.2008
Газпром зробіць усё для бесперабойных паставак газу ў Еўропу
Газпром зробіць усё для бесперабойных паставак газу ў Еўропу, аднак праблема транзіту можа стаць агульнай.
далей
29.12.2008
Мартынаў: Беларусь лічыць, што адносіны з Літвой развіваюцца станоўча
Беларусь лічыць, што адносіны з Літвой развіваюцца станоўча. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў 29 снежня на сустрэчы з літоўскім калегам Вігаўдасам Ушацкасам.
далей
29.12.2008
Дэмакратызацыя як умова Ўсходняга партнэрства
У Менску праходзяць перамовы кіраўнікоў МЗС Літвы і Беларусі Вігаўдаса Ўшацкаса і Сяргея Мартынава.
далей
29.12.2008
У Мінск прыляцеў міністр замежных спраў Літвы
Міністр замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Вігаўдас Ушацкас знаходзіцца з рабочым візітам Беларусь 29 снежня.
далей
29.12.2008
“Мірны атам” з Расеі
Cтала ўжо вядома, што беларускую АЭС пабудуюць расейцы. Такім чынам, спраўджваюцца найгоршыя прагнозы экспэртаў, якія папярэджвалі, што ў выпадку, калі атамны рэактар будзе расейскай вытворчасьці, дык і паліва будзе расейскае. А гэта значыць, што Беларусь трапляе ў чарговую энэргетычную залежнасьць.
далей
29.12.2008
Магчымыя перабоі ў пастаўках газу ў Эўропу
Газпром папярэджвае заходніх партнэраў пра магчымыя перабоі ў пастаўках газу ў Эўропу. У лісьце да эўрапейскіх кліентаў старшыня канцэрну Аляксей Мілер піша, што канфлікт, зьвязаны з транзытам блакітнага паліва праз Украіну, можа прычыніцца да скарачэньня паставак.
далей
29.12.2008
Газпром пагражае спыніць пастаўкі газу ва Ўкраіну
Расейскі канцэрн Газпром зноўку пагражае спыніць пастаўкі газу ва Ўкраіну. Прэс-сакратар канцэрну Сяргей Купрыянаў паінфармаваў, што шанец спыненьня паставак на прыканцы году ацэньваецца на 50%.
далей
29.12.2008
Н. Гулд-Дэвіс: важна паглыбляць супрацоўніцтва, а не ізалявацца адзін ад аднаго
У 2009 годзе пасольства Вялікабрытаніі плянуе арганізаваць сэрыю візытаў у Беларусь вядомых брытанскіх экспэртаў па пытаньнях Эўразьвязу.
далей
29.12.2008
Калядныя сустрэчы мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча
Два разы на год – на Вялікдзень і Ражаство арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч мітрапаліт Менска-Магілёўскі ладзіць нефармальныя сустрэчы зь вернікамі розных прыходаў, дзеткамі, моладзьдзю, лекарамі, хворымі, вязьнямі.
далей
28.12.2008
Брэсцкі губернатар заступіўся за караля Ягелу
Канстанцін Сумар скрытыкаваў пазіцыю праваслаўнай царквы ў дачыненні да будаўніцтва манумента да 1000-годдзя Брэста. Царкве не падабаўся праект помніка, бо адной з фігураў на ім меўся быць польскі кароль і вялікі князь літоўскі Уладыслаў Ягела.
далей
28.12.2008
Цана на расейскі газ падвысіцца
Напачатку 2009 году цана на расійскі газ для Беларусі будзе вышэйшая за цяперашнюю (127,9 даляра за тысячу кубамэтраў), але затым будзе зьніжацца, заявіў афіцыйны прадстаўнік "Газпрома" Сяргей Купрыянаў 27 сьнежня ў эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы".
далей
28.12.2008
П.Севярынец: Cамая адмоўная падзея 2008-га – бяссільнасць беларускай апазіцыі
Па словах сустаршыні аргкамітэту Партыі БХД Паўла Севярынца, адыходзячы год быў выключна складаным і вельмі паказальным для беларускага грамадства.
далей
28.12.2008
У Гродне працягваецца збор подпісаў у падтрымку Івана Ціхана
178 жыхароў Гродна падпісаліся ў падтрымку кідальніка молата Івана Ціхана. Людзі вераць, што ён невінаваты і падпісваюцца пад лістом у Нацыянальны і Міжнародны алімпійскія камітэты.
далей
28.12.2008
У Гродне ў парку затрымалі эксгібіцыяніста
Эксгібіцыяніста затрымалі міліцыянты ў зоне адпачынку Пышкі ў Гродне.
далей
28.12.2008
35 кіраўнікоў - да суда
У межах барацьбы з карупцыйнымі злачынствамі на Гарадзеншчыне да крымінальнай адказнасьці прыцягнута 35 асобаў з ліку супрацоўнікаў ворганаў унутраных справаў, міністэрства абароны,памежных войскаў і мытні.
далей
28.12.2008
У "Алмі" не хапае тавараў айчыннай вытворчасці
У адзіным гарадзенскім гіпермаркеце “Алмі” істотна не хапае тавараў айчыннай вытворчасці.Такую выснову зрабіў кіраўнік камітэту дзяржаўнага кантролю Зянон Ломаць, наведаўшы прадпрыемства гандлю.
далей
28.12.2008
Юрась Пацюпа нарэшце выдаў "Сабаку"
Літаратурным сюрпрызам году прызналі гарадзенскія літаратары выданне Юрасём Пацюпам кнігі “Сабака” і прынялі калядны падарунак ад аўтара з удзячнасцю.
далей
28.12.2008
Спыніліся аперацыі на рынку жытла ў Гародні
Пераднавагодняе спыненне аперацый на другасным рынку жытла ў Гародні абумоўлена перад усім наступствамі фінансавага крызысу.Такой думкі прытрымліваюцца прадстаўнікі агенцый па нерухомасьці і не выключаюць істотнага змяншэння коштаў на кватэры ў годзе наступным.
далей
28.12.2008
Нудны … як Яраслаў Качыньскі
Найнуднейшым прэм'ерам ІІІ Рэчы Паспалітай (1989—2008) стаў Яраслаў Качыньскі (ліпень 2006 - лістапад 2007).
далей
28.12.2008
БелаПАН: Жыхароў Астравеччыны АЭС не пужае
Пляцоўка знаходзіцца ў паўночнай частцы Астравецкага раёна, паміж вёскамі Гоза і Міхалішкі каля аўтадарогі Вільнюс — Полацк (Р?45).
далей
28.12.2008
АЭС на Астравеччыне — каб уладкаваць людзей з Ігналіны?
Першымі выказалі ідэю пабудаваць АЭС на Гарадзеншчыне некалькі ўнівэрсытэцкіх выкладчыкаў з Горадні. Пры канцы красавіка 2007 году яны накіравалі сваю прапанову ў міністэрства энэргетыкі. Выкладчыкі зыходзілі з таго, што будоўля на мяжы з Эўразьвязам прымусіць беларускія ўлады выбраць не расейскі, а экалягічна бясьпечны заходні праект.
далей
28.12.2008
У 2009 годзе ў Беларусь прыедуць вядомыя брытанскія эксперты па пытаннях ЕС
Серыю візітаў у Беларусь вядомых брытанскіх экспертаў па пытаннях ЕС пдануе арганізаваць у 2009 годзе амбасада Вялікабрытаніі. Як паведаміў БелаПАН амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Найджэл Гулд-Дэвіс, падчас візітаў будуць абмяркоўвацца "тэмы, агульныя для ўсіх краінаў Еўропы".
далей
28.12.2008
Нісцюк аб'явіў пра стварэнне "міжнароднага антыкрызіснага фонду"
Беларускі палітык Уладзімір Нісцюк аб'явіў пра стварэнне "міжнароднага антыкрызіснага фонду", які пакуль мае толькі працоўную назву - Новы ўсходне-еўрапейскі дзелавы альянс.
далей
28.12.2008
Пра што дамовіліся 22 снежня
У пачатку 2009 года цана на расійскі газ для Беларусі будзе вышэйшая за цяперашнюю (127,9 долара за тысячу кубаметраў), але затым будзе зніжацца,
далей
28.12.2008
КАЛЯДНЫ ПАДАРУНАК АД "НЁМАНА"
Хакеісты "Нёмана" перад Новым годам парадавалі сваіх заўзятараў.
далей
28.12.2008
ГАРАДЗЕНЦЫ СВЯТКУЮЦЬ БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ
Божае нараджэнне разам адзначалі ў Гродне беларусы і палякі.
далей
26.12.2008
Гарадзенцаў чакае Беларуская ялінка
Калядна-навагодняе святочнае прадстаўленне па-беларуску адбудзецца 30 снежня ў Гродне.
далей
26.12.2008
Мастоўскага актывіста звольнілі з працы
Зьмітра Кухляя, актывіста руху “За Свабоду”, адміністрацыя прадпрыемства “Мастоўдрэў” папярэдзіла аб скарачэньні за месяц. Тым ня менш ён лічыць, што парушаны ягоныя правы.
далей
26.12.2008
Гарадзенскія ўлады маюць свае прапановы да спіса сусветнай спадчыны ЮНЭСКА
Гарадзенскія ўлады прапануюць уключыць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА Каложскую царкву і царкву-крэпасьць у вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна. Бліжэйшым часам беларускія адмыслоўцы збіраюцца падрыхтаваць адпаведныя дакуманты.
далей
26.12.2008
Астравецкі райвыканкам “піярыць” АЭС
Кіраўніцтва Астравецкага райвыканкама распачало прапагандысцкую кампанію, паводле якой вынікае, што будаўніцтва атамнай электрастанцыі дасць магутны штуршок сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёна.
далей
26.12.2008
Тры чалавекі загінулі ў выніку ДТЗ у Слонімскім раёне
Як паведамілі БелаПАН у МУС, аварыя адбылася днём 24 снежня каля вёскі Сенькаўшчына.
далей
26.12.2008
Лукашэнка падпісаў указ аб падатках прадпрымальнікаў
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 703, які ў цэлым захоўвае існуючы парадак выплаты адзінага падатку індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
далей
26.12.2008
Крэмль: Рашэння аб выдачы Беларусі дадатковага 1 млрд. долараў яшчэ няма
У Крамлі не пацвярджаюць заяву Аляксандра Лукашэнкі, што прынятае рашэнне выдаць Беларусі ў лютым 2009 года дадатковы транш крэдыту ў памеры 1 млрд долараў. Пра гэта паведамляе "РІА Новости" са спасылкай на крыніцу ў Адміністрацыі прэзідэнта Расіі.
далей
26.12.2008
Аляксандр Казулін не збіраецца ў ЕГУ
Былы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін не збіраецца працаваць у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію сайту "Беларускі партызан".
далей
26.12.2008
У ГРОДНЕ АДЗНАЧЫЛІ ХАНУКУ
Больш за 80 чалавек святкавалі сёння ў гарадзенскай сінагозе Хануку.
далей
26.12.2008
УСІМ НАВАГОДНІЯ ЗНІЖКІ !
Зараз, у перадсвяточны час, у крамах можна ўбачыць не толькі віншаванні, але і надпісы «распродажы», «навагоднія акцыі». Чым бліжэй святы, тым больш клопату з падарункамі. А пытанне, дзе купіць і танней хвалюе кожнага! Набыццё падарункаў – галоўны занятак ў снежні!
далей
26.12.2008
Ксёндз Булька - агент МГБ?
Ксёндз Юозас Булька абласканы ўладамі і вядомы на ўсю Беларусь змагар з алкаголям, абвінавачваецца літоўскімі даследчыкамі ў сувязях з камуністычнымі спецслужбамі. Булька, па іх меркаванню, быў суперагентам, адным з тых, каго МГБісты засылалі ў літоўскія антысавецкія партызанскія атрады каб забіваць партызантаў, раскладаць атрады і падстаўляць іх пад удары МГБ.
далей
26.12.2008
2008-ы год стаў вельмі значным для двухбаковых адносінаў Беларусі з Вялікабрытаніяй і ЕС, лічыць пасол Найджэл Гулд-Дэвіс
Гэты год стаў "вельмі значным" як для двухбаковых адносінаў паміж Вялікабрытаніяй і Беларуссю, так і для беларуска-еўрапейскіх адносінаў у цэлым. Такое меркаванне выказаў у інтэрв`ю БелаПАН пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Найджэл Гулд-Дэвіс.
далей
24.12.2008
Менавіта ў такія часы ў чалавечае сэрца прыходзіць Божае святло...
Вядомыя беларусы віншуюць з Калядамі і Новым Годам.
далей
24.12.2008
З Калядамі дзень даўжэйшы, а гэта ўжо надзея…
Што людзі зычаць у гэты калядны вечар сваім блізкім, родным, сябрам? Якія запаветныя мары павінны спраўдзіцца на Каляды, якія цуды здарыцца?
далей
24.12.2008
Дарагія сябры! Шаноўнае спадарства! Шчыра віншуем Вас са сьвятам Божага Нараджэньня і Новым Годам!
Зычым у новым годзе радасьці, цяпла, задавальненьня ад працы, а таксама здароўя, пашаны, любові, шчаслівае долі!
далей
24.12.2008
Калядныя маразы
Прагноз надвор’я ў Беларусі на 25—27 снежня.
далей
24.12.2008
Мікалай Статкевіч: “Паглядзім, што адкажуць улады на нашы прапановы”
Як вядома, учора “Еўрапейская кааліцыя” Мікалая Статкевіча прапанавала ўладам план нацыянальнага пераміру. У гутарцы з карэспандэнтам Пагоні спадар Статкевіч рассказаў, чаму з гэтай нагоды ўжо пачаліся “нездаровыя размовы”.
далей
24.12.2008
Уладзімір Дунаеў: “Не думаў, што нашы разыходжанні будуць такімі вядікімі”
Аляксандр Казулін можа ўзначаліць у Вільнюсе Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт.
далей
24.12.2008
Арыштаваны Аляксандр Бондар змешчаны ў шпіталь
Як стала вядома Пагоні, арыштаваны былы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта і дырэктар НДІ фізічнай культуры і спорта Аляксандр Бондар зараз знаходзіцца ў турэмным шпіталі.
далей
24.12.2008
Мірон завітаў на Гарадзеншчыну
Бел-чырвона-белыя сьцягі зьявіліся сёньня ў Лідзе, Наваградку і Горадні.
далей
24.12.2008
Цуд на Каляды
Мільярд хрысьціянаў у сьвеце, якія прытрымліваюцца грыгарыянскага календара, сустракаюць сьвята Нараджэньня Хрыстовага. Як сустракаюць Каляды ў Беларусі, якія здараюцца цуды і якіх цудаў чакаюць людзі?
далей
24.12.2008
Вядомыя беларусы на Каляды зь сем’ямі
Сьвята Божага Нараджэньня вядомыя ў беларускім грамадзтве асобы адзначаюць па-рознаму. Адны прыгадваюць, што раней ніколі не зьвярталі асаблівай увагі на рэлігійнае сьвята і ня маюць сямейнай традыцыі сьвяткаваць Раство, іншыя адзначаюць, што сёньняшні дзень для іх мае асаблівае значэньне.
далей
24.12.2008
Не аб’ядайцеся ў сьвяты! – просяць лекары
Многія палякі праводзяць ня толькі калядны вечар, але й некалькі сьвяточных дзён за багата застаўленым сталом. Гэта азначае, што бліжэйшымі днямі шмат працы будзе ў лекараў, да якіх будуць зьвяртацца ахвяры сьвяточнага абжорства.
далей
24.12.2008
Каталікі чакаюць калядны вечар
Каталіцкія вернікі чакаюць надыходу Калядаў. Сьнег, якога ў Варшаве прынамсі пакуль што няма (але сыноптыкі абяцаюць, што будзе), водар хвоі, сьвяточныя дэкарацыі з аганькамі – усё гэта прычыняецца да непаўторнага клімату дадзеных сьвятаў.
далей
24.12.2008
Прагноз надвор’я на сьвяты
Сыноптыкі прагназуюць, што Калядны вечар прынясе Польшчы сьнег. Ападкі чакаюцца на паўднёвым усходзе ды ў цэнтральнай частцы краіны.
далей
24.12.2008
Прыйшла Каляда
Каляды – рэлігійнае свята для вернікаў і прыгожы міф для іншых. Каляды звязаныя з нараджэннем Ісуса, які мусіў вырасці для выратавання чалавецтва. Аднак шмат якія калядныя звычаі бяруць пачатак ад вераванняў, усталяваных задоўга да нараджэння Ісуса Хрыста.
далей
24.12.2008
У ЛІДЗЕ БУДУЦЬ ЦІСНУЦЬ АЛЕЙ
Праект па стварэнні такой вытворчасці абмяркоўваюць зараз лідскія і калінінградскія ўлады і бізнэсмэны.
далей
24.12.2008
ЗАМЕСТ ДАЎГАБУДУ – ПАЛАЦ КУЛЬТУРЫ
Вялікая канцэртная зала з’явіцца ў хуткім часе ў Гродне.
далей
24.12.2008
Куцця пры парафіі святога Язэпа
Грэка-каталіцкая абшчына, якая гуртуецца пры парафіі святога Язэпа ў Менску арганізуе сёння куцю, на якую запрашае таксама ўсіх адзінокіх і малазабяспечаных, якім не пад сілы падрыхтаваць традыцыйную калядную вячэру, ды каб разам сустрэць першую зорку і сустрэць нараджэнне Хрыста.
далей
24.12.2008
Усё больш украінцаў застаецца бяз працы
Штодзённа ад 9 да 11 тысяч украінцаў трацяць працу. Адначасова зьмяншаецца колькасьць прапановаў працаўладкаваньня.
далей
24.12.2008
Рэктар ЕГУ зрабіў шэраг прызначэнняў у кіраўніцтве універсітэта
Шэраг прызначэнняў праведзены ў кіраўніцтве Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта 24 снежня.
далей
24.12.2008
"Белэнерга" разглядае варыянты экспарту электраэнергіі ў краіны Балтыі
ДВА "Белэнерга" разглядае варыянты экспарту электраэнергіі ў краіны Балтыі. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар аб'яднання Павел Якубовіч.
далей
24.12.2008
Барткевіч, Кашапараў і Моўчан аб'ядналіся напярэдадні 40-годдзя "Песняроў"
У снежні адбылося аб'яднанне трох легендарных музыкаў ансамбля "Пясняры" — Леаніда Барткевіча, Анатоля Кашапарава і Алега Моўчана. На гэты крок іх натхніла блізкае 40-годдзе ансамбля.
далей
24.12.2008
Ці танны ён, “танны расейскі газ”?
Адкрываючы лядовы палац у Бярозе на Берасьцейшчыне, Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў вынікі газавых перамоваў з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым.
далей
24.12.2008
Кіраўнік МЗС Літвы едзе абмяркоўваць Усходняе партнэрства
29 сьнежня Беларусь з рабочым візытам наведае міністар замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас.
далей
24.12.2008
Гульні зь лібэралізацыяй, альбо Ці паўторыць Лукашэнка лёс Гарбачова?
Чаму Аляксандар Лукашэнка сёлета загаварыў пра лібэралізацыю грамадзкага і эканамічнага жыцьця? Зь якіх матываў, дзякуючы якім зьнешнім чыньнікам беларускія ўлады пайшлі на некаторыя лібэральныя крокі ў палітыцы ды эканоміцы? Ці не прывядуць гэтыя крокі да падрыву цяперашняй палітычнай сыстэмы, ці не паўторыць сёньняшняя беларуская ўлада шлях гарбачоўскай перабудовы? У перадачы “Экспэртыза Свабоды. Вынікі году” гэтыя тэмы абмяркоўваюць палітоляг Віталь Сіліцкі і рэдактар аналітычнага бюлетэню “Беларускі тыдзень” Аляксандар Класкоўскі.
далей
24.12.2008
«Газпрам»: Пачакайце пару дзён і даведаецеся кошт на газ для Беларусі
Масква і Менск у цяперашні час афармляюць параметры паставак газу ў Беларусь на 2009 год, паведаміў намеснік старшыні праўлення «Газпрама» Аляксандр Мядзведзеў.
далей
24.12.2008
Калядны падарунак маленькім беларусам у Магілеве
Актывісты менскай і магілеўскай Моладзі БНФ павіншавалі з Калядамі і Новым годам дзетак з беларускамоўнай групы магілеўскага дзіцячага садочку. Маладзёны падарылі дзецям адукацыйныя гульні ды беларускамоўныя кніжкі.
далей
24.12.2008
Праціўнікі АЭС судзяцца з Астравецкім райвыканкамам
Сябры аргкамітэту “Астравецкая атамная — гэта злачынства” Мікола Ўласевіч і Іван Крук падалі пазоў у суд на Астравецкі райвыканкам пасьля таго, як ім не дазволілі ў лістападзе правесьці 5 пікетаў супраць будаўніцтва АЭС.
далей
24.12.2008
УЛАДЫ “ЗА”, А ГРАМАДЗЯНЕ – “СУПРАЦЬ”
Рух пратэста супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС пашыраецца.
далей
24.12.2008
ГАРАДЗЕНСКІ АДКАЗ ГЕЙ-ПАРАДАМ
Шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак адбудзецца 30 снежня ў Гродне.
далей
24.12.2008
ЖЫХАРЫ АСТРАВЕЧЧЫНЫ РЫХТУЮЦЬ СХОД
Грамадскія актывісты Астравеччыны рыхтуюць заяўку на правядзення сходу грамадзян, прысвечанага магчымым негатыўным наступствам будаўніцтва АЭС на Гарадзеншчыне.
далей
24.12.2008
ЗАХАВАЦЬ ЛАСОСЯ Ў БЕЛАРУСКІХ РЭКАХ
Такую ідэю папулярызуе вядомая гарадзенская журналістка і эколаг Ніна Палуцкая.
далей
24.12.2008
Карнавал "Калядны фэст"
25 снежня ў клубе "Рэактар" адбудзецца штогадовы карнавал "Калядны
далей
24.12.2008
Гарадзенскія студэнты і Севярынец
Студэнты Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выказваюць зацікаўленасць да вывучэння твораў вядомага апазыцыйнага палітыка Паўла Севярынца.
далей
24.12.2008
А вы сібірскую мову ведаеце?
Тьон. Вулица. Светец. Травница.
далей
24.12.2008
Прэзідэнт Літвы павіншаваў эмігрантаў са святам да Божага Нараджэння
Напярэдадні Божага Нараджэння прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус павіншаваў суайчыннікаў, што жывуць за мяжой, са святам.
далей
24.12.2008
Два блёкі АЭС будуць расейскія
Першыя два блёкі беларускай атамнай электрастанцыі, верагодна, пабудуюць расейцы.
далей
24.12.2008
Беларускую АЭС будзе будаваць «Расатам»?
Генеральным падрадчыкам будаўніцтва АЭС у Беларусі выступіць кампанія «Расатам», заяўляюць беларускія чыноўнікі.
далей
24.12.2008
Цена корзины ОПЕК упала до 4-летнего минимума
Цена нефтяной корзины ОПЕК упала на 6,6% - до самого низкого значения более чем за четыре года.
далей
24.12.2008
Партыя БНФ ініцыюе кампанію супраць будаўніцтва АЭС у Астраўцы
Рашэньне аб правядзеньні кампаніі супраць будаўніцтва АЭС у пасёлку Астравец Гарадзенскай вобласьці было прынята 20 сьнежня ў Смаргоні на сустрэчы прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацыяў і палітычных партыяў. Удзел у сустрэчы ўзялі жыхары Астравецкага, Смаргонскага, Вілейскага і Маладзечанскага раёнаў.
далей
24.12.2008
Апазіцыя – чыноўнікам: Прыйдзем да ўлады – чапаць не будзем
Беларуская апазіцыя пасля некаторага ступару ад пачатку больш актыўнага кантактавання паміж Захадам і ўладамі пакрысе ўдаецца ў сённяшні палітычны мэйнстрым. А гэта - дыялог. Эвалюцыя ці кан’юнктура – тут фактары розныя. Існаванне па-за дыялогам у якой бы ні было форме – паглыбленне маргіналізацыі. І дэмакратычныя сілы ў выглядзе асобных палітыкаў ці пэўных структур адны за аднымі робяць адпаведныя заявы. Зараз у радыкальнай позе са сціснутымі кулакамі засталася стаяць толькі “Хартыя’97”, ды і тое гэта збольшага не палітычная структура, а прапагандысцкі інтэрнет-рэсурс.
далей
24.12.2008
Іпэшнікам пакінулі ранейшыя ўмовы, але павялічылі падаткі
Правілы працы індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі з 1 студзеня 2009 года крыху зменяцца. Адпаведнае рашэнне было прынятае 23 снежня на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці.
далей
24.12.2008
Кіраўніцтва справамі прэзідэнта верне Martini на беларускі рынак
Прадпрыемства Кіраўніцтва справамі прэзідэнта "Беларусьгандаль" можа пачаць пастаўкі вермута Martini на беларускі рынак. Да траўня гэтым займалася кампанія "Мідвест", якая не атрымала ліцэнзіі ні на другую палову 2008 года, ні на першую палову 2009-га.
далей
24.12.2008
“Мы не дармаеды”
У канцы студзеня заплянавана правесьці пасяджэньне “вышэйшага дзяржсавету”. На ім, паводле А.Лукашэнкі, будуць абмеркаваны сур’ёзныя пытаньні і “мы выйдзем на падпісаньне пагадненьняў”.
далей
24.12.2008
Вершы Міцкевіча чуюць толькі закаханыя
Cёньня – 210 гадоў зь дня нараджэньня славутага беларускага паэта Адама Міцкевіча. У Чырвоным касьцёле адбудзецца сьвятая імша, потым яе ўдзельнікі накіруюцца ў працэсіі са зьнічамі да помніка паэту, дзе адбудзецца імпрэза паэтычнага тэатру “Арт.С”
далей
24.12.2008
Бог прыйшоў да нас у вобразе чалавека
Пастырскае пасланне на Нараджэнне Пана 2008 г. арцыбiскупа Тадэвуша Кандрусевiча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага
далей
24.12.2008
Экуменічнае пасланне на свята Божага Нараджэння
Трынаццаць іерархаў хрысціянскіх Цэркваў у Іерусаліме скіравалі вернікам усяго свету экуменічанае пасланне на Божае Нараджэнне. Дакумент падпісалі тры іерархі (каталіцкі, грэка?праваслаўны і армянскі), кусташ Святой Зямлі, пяць арцыбіскупаў і чатыры біскупы. Аўтары паслання падкрэслілі, што вызнаўцы Хрыста перад абліччам сусветнага крызісу павінны з яшчэ большаю ўвагай і перакананнем думаць пра Езуса — Дзіцятка, якое нарадзілася ў бэтлеемскай стайні.
далей
24.12.2008
Лукашэнка павіншаваў хрысціянаў, што святкуюць Раство 25 снежня
Дарагія суайчыннікі!
далей
24.12.2008
Праваслаўныя набажэнствы па?беларуску
Тацяна Матрунчык, супрацоўніца выдавецкага аддзелу Брацтва Віленскіх пакутнікаў, паведаміла, што ў Петрапааўлаўскай царкве святочная служба ўначы з 6 на 7 студзеня будзе весціся паводле завядзёнкі па?стараславянску. Але штосуботы ў царкве праводзіцца па?беларуску споведзь, служба, малебен і паніхіда (пачатак а 7.30 зранку). А штосерады а 17?й на беларускай мове гавораць малебен за беларускі народ з акафістам пакутнікам Антонію, Іаану і Яўстафію Віленскім.
далей
24.12.2008
У вянок памяці Ніны Мацяш
На світанні 19 снежня супынілася сэрца знакамітай Ніны Мацяш, асветніцы, паэткі, чые глыбока чалавечныя, пранікнёныя творы сталi праграмнымi. Белаазёрск, дзе жыла і стварала Ніна Язэпаўна, а з ім разам уся Берасцейшчына, сталіца, ?? планета людзей, улюбёных у творчасць чарадзейкі слова, правялі яе 20 снежня ў апошні шлях.
далей
24.12.2008
«Газпрам»: Дамова па газе для Беларусі яшчэ не падпісаная
Перамовы «Газпрама» і Беларусі аб умовах паставак газу ў 2009 годузе пройдуць да канца снежня.
далей
24.12.2008
Лукашэнка спадзяецца, што да канца 2009 года кошт на газ упадзе
Кошт на газ для Беларусі напрацягу 2009 года нібыта будзе паніжаны, а пасля Новага года будзе разгледжанае пытанне аб прызнанні ПА і Абхазіі.
далей
24.12.2008
За камунальныя паслугі ўзімку будзем плаціць 100 даляраў у месяц
Узімку за трохпакаёвую кватэру, дзе прапісаныя 4 чалавекі, у сярэднім прыйдзецца плаціць каля 226 тысяч рублёў, а калі прапісаны адзін - каля 211 тысяч рублёў.
далей
24.12.2008
Цуды на таргах БВФБ - чыстая прапанова па далярах склала $417 мільёнаў
23 снежня на валютных таргах БВФБ адбыўся загадкавы катаклізм – чыстая прапанова на продаж даляраў ЗША склала $417,338 млн., у 5,8 раза перавысіўшы попыт.
далей
24.12.2008
Літва застанецца кантактным пасольствам НАТО ў Беларусі да канца 2010 года
Паўночнаатлантычны савет даручыў Літве выконваць функцыю кантактнага пасольства НАТО ў Беларусі і Малдове ў 2009—2010 гадах.
далей
24.12.2008
Сусветны банк выдзеліць крэдыты Польшчы і Украіне
Савет дырэктараў Сусветнага банка ўхваліў рашэнне выдзеліць крэдыты Польшчы і Украіне, паведамляе прэс-служба арганізацыі.
далей
24.12.2008
Замарожанае пагадненне адтане не раней за красавік
Беларусь і Еўрасаюз сёння не маюць пагадненняў, якія рэгулююць двухбаковыя адносіны. Толькі-толькі пачынаецца працэс падпісання дакументаў, неабходных для паўнацэнных кантактаў ва ўсіх сферах. Гаворачы афіцыйнай мовай, неабходна закласці дагаворную базу для развіцця супрацоўніцтва. Па сутнасці, Мінск і Брусель збіраюць неабходныя паперы, каб афіцыйна зарэгістраваць адносіны.
далей
23.12.2008
“Галасы з-за небакраю” ў Гародні
У Гародні адбылося ажно тры літаратурныя прэзэнтацыі ў трох адукацыйных асяродках – купалаўскім універсітэце, ліцэі №1 і залі па вул. Будзёнага 48А. Калі ва ўніверсітэце прэзентавалі анталогію сусветнай паэзіі ў беларускіх перакладах ХХ стагоддзя пад назвай “Галасы з-за небакраю”, дык у ліцэі адбылася вечарына з нагоды 210-годдзя сусьветнавядомага паэта Адама Міцкевіча.
далей
23.12.2008
Капітан "Дынама" і ўладальнік Кубка Стэнлі далі майстар-клас юным хакеістам з Гродзенскай вобласці
У мінскім Палацы спорту хакеісты "Дынама" сёння правялі дабрачынную акцыю. У госці да бела-блакітных прыехалі юныя хакеісты з вёскі Орля Гродзенскай вобласці, расказаў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар клуба Сяргей Новыш.
далей
23.12.2008
Фігуру мецэната ўстановяць у Фарным касцёле Гародні
Фігуру мецэната Самуіла Лазавы плануюць устанавіць 24 снежня ў галоўным алтары Фарнага касцёла ў Гродне. Аб гэтым паведаміў БЕЛТА настаяцель касцёла ксёндз Ян Кучынскі.
далей
23.12.2008
Аўтобусы ў рэйс не выходзяць
Досьледны завод “Нёман” сутыкнуўся зь нястачай абаротных сродкаў. На складах сабралася прадукцыя, якую ня могуць рэалізаваць.
далей
23.12.2008
Анатоль Лябедзька: “Узяць крэдыт і хутка яго “праесці” – для гэтага вялікага розуму не трэба”
Зараз беларускія ўлады ва ўзмоцненым рэжыме шукаюць грошы ў крэдыт. Старшыня АГП Анатоль Лябедзька ў гутарцы з карэспандэнтам Пагоні распавёў, чаму Аляксандр Лукашэнка звяртаецца за дапамогай нават да ЗША.
далей
23.12.2008
Анатоль Шумчанка: «Гучаць словы, замест таго, каб сесці за стол перамоваў з прадпрымальнікамі і абмеркаваць праблему»
Сёння Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці выказаўся, што наспеўшую праблему не могуць цывілізавана вырашыць ні ўрад, ні самі прадпрымальнікі.
далей
23.12.2008
Журналісты – дзецям!
Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікае ўсіх калег далучыцца да дабрачыннай акцыі.
далей
23.12.2008
ЧАТЫРЫ ГАРАДЗЕНЦЫ
Нягледзячы на шматлікія папярэджанні, грамадзяне па-ранейшаму вераць у SMS аб выйгрышы аўтамашыны «BMW X5»
далей
23.12.2008
Новы міністр замежных спраў Літвы можа наведаць Менск у канцы снежня
26—29 снежня новы міністр замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас у рамках сваіх найбліжэйшых замежных візітаў мае намер наведаць Кіеў, Тбілісі і Менск. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю літоўскаму парталу delfi.lt
далей
23.12.2008
Мужчына спрабаваў перасячы мяжу па пашпарце грамадзяніна свету
Пагранічнікі Полацкага атрада 22 снежня ў пункце пропуску "Урбаны" на беларуска-латвійскай мяжы затрымалі мужчыну, які прад'явіў пашпарт грамадзяніна свету. Пра гэта паведаміў начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Цішчанка.
далей
23.12.2008
Аргкамітэт па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу будзе спрабаваць прайсці афіцыйную рэгістрацыю
Аргкамітэт па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу прадоўжыць спробы прайсці афіцыйную рэгістрацыю ў Міністэрстве юстыцыі. Пра гэта 23 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў старшыня аргкамітэта Уладзімір Навасяд.
далей
23.12.2008
Юрый Беленькі: Замест новага руху з'явіцца рушанне
У наступным годзе Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ зоймецца падрыхтоўкай “ідэйна-палітычнага грунту пад новы беларускі народны рух”. Такія словы Зянона Пазьняка былі агучаныя 21 снежня, падчас чарговага з'езду КХП-БНФ. Насамрэч ніякага рашэння аб стварэнні руху няма, расказаў Еўрарадыё намесьнік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі - БНФ Юрый Беленькі.
далей
23.12.2008
Сёлета газавай вайны ня будзе?
22 сьнежня ў Крамлі адбыўся беларуска-расейскі саміт. Чаму Беларусь просіць у Расеі чарговы крэдыт? Пра што дамовіліся бакі? Якой будзе цана на газ?
далей
23.12.2008
Расстраляная літаратура з “Кнігазбору”
Упершыню ў Беларусі выйшла анталёгія твораў пісьменьнікаў, загубленых савецкімі карнымі органамі ў 1920-1950-я гады. У ёй на сямістах старонках сабраныя найбольш значныя творы шасьцідзесяці шасьці ахвяраў рэжыму. Але гэта далёка ня ўся расстраляная бальшавікамі беларуская літаратура, якую ўдалося выявіць дасьледчыкам.
далей
23.12.2008
А.Вондра: Ці пацісьне Лукашэнка працягнутую яму руку?
Віцэ-прэм'ер Чэскай Рэспублікі, адказны за эўрапейскую інтэграцыю краіны Аляксандар Вондра даў інтэрвію Радыё Свабода.
далей
23.12.2008
Крэдыт МВФ патанае ў дэталях
Сябры місіі Міжнароднага валютнага фонду ў справе выдзяленьня Беларусі стабілізацыйнага крэдыту памерам 2 мільярды даляраў працягваюць перамовы ў Менску. Частка місіі вярнулася ў Вашынгтон.
далей
23.12.2008
У вас яшчэ ёсць шанец
Цяпер стартавую цану маюць скараціць яшчэ на 50%, да $2,95 млн.
далей
23.12.2008
Усе кепскія!
Лукашэнка раскрытыкаваў урад за жаданне чарговы раз адтэрмінаваць змяненне ўмоваў дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў.
далей
23.12.2008
Статкевіч гатовы дапамагчы ўладзе шукаць грошы
«Еўрапейская кааліцыя» ў аўторак прэзентавала план нацыянальнага прымірэння дзеля будучыні Беларусі.
далей
23.12.2008
Чубайс прарочыць увесну сацыяльны крызіс
Анатоль Чубайс заявіў у інтэрв'ю The New Times, што маштаб крызісу беспрэцэдэнтны: яго не параўнаць ні з абвалам 91-га, ні з дэфолтам 98-га.
далей
23.12.2008
Сідорскі: Неплацяжы беларускім прадпрыемствам выраслі на 60%
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў аб неабходнасці стварэння дадатковых мераў па падтрымцы прамысловых прадпрыемстваў Беларусі.
далей
23.12.2008
Сусьветны банк пазычыць Польшчы амаль мільярд эўра
975 млн эўра – такую суму Сусьветны банк выдзяліць польскаму ўраду. Сёньня бакі падпісалі адмысловае пагадненьне.
далей
23.12.2008
Падпісаны пратакол аб польска-ўкраінскім памежным руху
22 сьнежня ў Варшаве быў падпісаны пратакол аб малым памежным руху паміж Польшчай ды Ўкраінай. Подпісы пад дакумэнтамі паставілі Анджэй Крэмэр з польскага Міністэрства замежных справаў ды ўкраінскі амбасадар у Польшчы Аляксандар Моцык.
далей
23.12.2008
Курсы валют паводле Нацыянальнага Банку Польшчы
1 эўра 4.11
далей
23.12.2008
У сярэднім 100$ кожны паляк выдасьць на калядныя падарункі
287 злотых, то бок каля 100$ - столькі сёлета на сьвяточныя падарункі выдаткуе сярэднестатыстычны паляк, якому больш за 15 гадоў. Паводле дадзеных аналітычнага цэнтру Пэнтор, гэта на 2,5% менш, чым летась.
далей
23.12.2008
Агляд польскага друку
„Лукашэнка шукае падыход да Мядзьведзева” – гэта назоў артыкулу ў прэстыжнай штодзёнцы „Rzeczpospolita”. „Беларусь не зьбіраецца нічога ў Расеі выпрашваць,” – казаў Аляксандар Лукашэнка на пачатку сустрэчы з Дзьмітрыем Мядзьведзевым у Маскве. Беларускі лідэр такім чынам адрэагаваў на інфармацыю ў „Камерсанце”, які сьвярджаў, што Беларусь узамен за нізкія кошты на газ гатовая прызнаць незалежнасьць Абхазіі й Паўднёвай Асэтыі. „Я хачу публічна аспрэчыць усе чуткі, што Беларусь амаль на каленях ішла ў Крэмль, каб нешта выпрасіць,” – катэгарычна адзначыў беларускі прэзыдэнт.
далей
23.12.2008
Каляды ў Кітаі
У той час, калі ў хрысьціянскай Эўропе чуваць галасы за тое, каб перастаць адзначаць Каляды, гэтае сьвята робіцца вельмі папулярным у Кітаі. З гэтай нагоды мы пацікавіліся, чаму так адбываецца й як сьвяткуецца Божае нараджэньне ў гэтай краіне.
далей
23.12.2008
Расея будзе прадаваць Беларусі газ па 160-170 даляраў?
Кошт расейскага газу для Беларусі, які не абнародавалі Лукашэнка і Мядзведзеў, можа скласці 160-170 даляраў за тысячу кубаметраў.
далей
23.12.2008
Прэс-сакратар Мядзведзева: Паседжанне Вышэйшага дзяржсавета адбудзецца ў канцы студзеня ў Маскве
У канцы студзеня - пачатку лютага ў Маскве пройдзе паседжанне Вышэйшага Дзяржсавета «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі.
далей
23.12.2008
«Газпрам» адмовіўся назваць цану газу для Беларусі
Афіцыйны прадстаўнік «Газпраму» Сяргей Купрыянаў адмовіўся камэнтаваць інфармацыю пра кошт газу для Беларусі на наступны год.
далей
23.12.2008
Вынікі перамоваў Мядзьведзеў - Лукашэнка
Учора адбыліся перамовы паміж беларускім кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкам і расейскім прэзыдэнтам Дзьмітрыем Мядзьведзевым. Дасягнута стратэгічнае паразуменьне, падрабязнасьці якога не агучваюцца.
далей
23.12.2008
Фундацыя „Свабода й дэмакратыя” дапамагае Беларусі
Фундацыя „Свабода й дэмакратыя” была заснаваная ў 2006 годзе. Ад пачатку сваёй дзейнасьці яна займаецца праваабарончай праблематыкай, а асаблівую ўвагу прысьвячае Беларусі й Кубе.
далей
23.12.2008
У выхадныя істотна падмарозiць
Аб гэтым паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.
далей
23.12.2008
Лідскія школьнікі засталіся без навагодніх падарункаў з-за крызісу
Фінансавы крызіс закрануў школьнікаў малодшых класаў у Лідзе (Гродзенская вобласць). Дзеці засталіся без навагодніх падарункаў.
далей
23.12.2008
Калядная паштоўка ад Івонкі Сурвілы
Больш за 100 калядных паштовак з Гарадзеншчыны з усяго ХХ стагодзьдзя прэзэнтаваныя на выставе “Насустрач Калядам”, якая ў гэтыя дні праходзіць у Горадні ў памяшканьні ГА "Таварыства беларускай школы".
далей
23.12.2008
Украіна ўводзіць дэклараванне ўвазных тавараў
З першага студзеня 2009 года ўводзяцца новыя правілы ўвозу тавараў на Ўкраіну, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай мытнай службы рэспублікі.
далей
23.12.2008
Міхаіл Залескі: Беларусі пагражае сацыяльны выбух
Беларусь папрасіла ў Расеі чарговы крэдыт. Але хто плаціць, той і музыку заказвае, з трывогай нагадваюць незалежныя эксперты.
далей
23.12.2008
Вынікі перамоў у Маскве: Кошт на газ -- адэкватны еўрапейскаму, крэдыт пакуль не даюць
Вынікі перамоў Аляксандра Лукашэнка і Дзмітрыя Мядведзева трымаюцца ў тайне. Але СМІ даведваюцца аб некаторых падрабязнасцях: які будзе кошт на газ для Беларусі і ці выдасць Расея крэдыт у 3,5 мільярды даляраў.
далей
23.12.2008
Каля помніка Міцкевічу
21 снежня моладзь з мястэчка Беняконі (Воранаўскі раён) прывезла ў Мінск сена, нарыхтаванае з тых палёў, па якіх Адам бегаў у дзяцінстве. А 24 снежня каля помніка Адаму Міцкевічу адбудзецца тэатральная пастаноўка.
далей
23.12.2008
Калядная сустрэча каля помніка Адаму Міцкевічу ў 210 гадавіну нараджэння паэта
24 снежня 2008 г., у 210 гадавіну з дня нараджэння славутага беларускага паэта Адама Міцкевіча, адбудзецца сустрэча духавенства, прадстаўнікоў дзяржаўнай улады, дыпламатычных місій і вернікаў, каля помніка Адаму Міцкевічу ў сталічным скверы. А 12 гадзіне ў касцёле святых Сымона і Алены адбудзецца святая Імша, якую ўзначаліць Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка.
далей
23.12.2008
Google кажа: кідай Internet Explorer
Google узяўся даваць сваім карыстальнікамі нясціплыя парады. Цяпер, калі ўвайсці ў пошту Gmail, справа ўверсе відаць надпіс чырвоным колерам: «Get faster Google Mail» (Атрымай хутчэйшы Google Mail). Калі пстрыкнуць па ім, у залежнасці ад праглядчыка адкрыюцца старонкі з рознымі прапановамі.
далей
23.12.2008
Суд не ведае, што рабіць з мытніцай Нядбаевай, КДБ і «ARCHE»
Амаль два месяцы прайшло з моманту затрымання на беларуска?польскай мяжы ў Брэсце 10 асобнікаў часопіса «ARCHE», публікацыі ў якіх выклікалі ў мытнікаў падазрэнні наконт экстрэмізму. Але дагэтуль немагчыма даведацца пра лёс адабраных часопісаў.
далей
23.12.2008
Агенцтва нерухомасці: "Рынак хутчэй памерлы, чым жывы"
Еўрарадыё спытала ў агенцтваў нерухомасці ды эканамістаў, ці патаннее жыллё ў сувязі з крызісам. У агенцтвах не спяшаюцца рабіць прагнозы, а эканаміст Леанід Заіка лічыць, што ўжо наступным летам кошты на кватэры знізяцца ўдвая.
далей
23.12.2008
Літва можа купляць электраэнергію з беларускай АЭС
Такое меркаванне выказаў эксперт Энергетычнага інстытута Літвы Вацловас Мішкініс.
далей
23.12.2008
Сярэдні заробак у Беларусі амаль дасягнуў мільёна рублёў
Налічаны сярэдні заробак работнiкаў Беларусi ў лiстападзе 2008 года склаў 954 тыс. 891 рубель. У кастрычніку гэты паказчык быў роўны Br958 тыс. 358.
далей
23.12.2008
“Газпром” не называе цану газу для Беларусі, каб не дражніць Украіну
Афіцыйны прадстаўнік “Газпрому” Сяргей Купрыянаў адмовіўся камэнтаваць інфармацыю пра кошт газу для Беларусі на наступны год. На званок “Свабоды” у Маскву прагучаў такі адказ:
далей
23.12.2008
Цаны няма – значыць, не дамовіліся
У Маскве прайшлі перамовы паміж кіраўнікамі Расеі і Беларусі. Напярэдадні іх меркавалася, што ў цэнтры сустрэчы лідэраў будзе кошт газу для Беларусі на 2009 год. Але нечакана высьветлілася, што Беларусь папрасіла новы крэдыт у Расеі памерам 100 мільярдаў расейскіх рублёў – гэта каля трох з паловай мільярдаў амэрыканскіх даляраў.
далей
23.12.2008
МЗС: Кіраўніцтва БДІПЧ афіцыйна запрасілі ў Беларусь
< |